У Дзень бібліятэк чытальная зала цэнтральнай раённай бібліятэкі напоўнілася не толькі чытачамі, але і аматарамі паэтычных і літаратурных твораў

16 сентября 2025

У Дзень бібліятэк чытальная зала цэнтральнай раённай бібліятэкі напоўнілася не толькі чытачамі, але і аматарамі паэтычных і літаратурных твораў

У Дзень бібліятэк чытальная зала цэнтральнай раённай бібліятэкі напоўнілася не толькі чытачамі, але і аматарамі паэтычных і літаратурных твораў – адбылася сустрэча прадстаўнікоў народнай літаратурна-музычнай студыі “Выток” з навучэнцамі Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа

Кіраўнік студыі "Выток" Аксана Захаронак, а таксама члены студыі Мікалай Гарбачоў, Вера Бародзіч, Мікалай Яршоў і Лідзія Пітомец пазнаемілі прысутных са сваёй творчасцю і прачыталі любімыя вершы.

Мікалай Гарбачоў таксама расказаў пра ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства, які праходзіў у гэтым годзе ў Лідзе. Мікалай Мікалаевіч у складзе дэлегацыі ад Віцебскай вобласці быў удзельнікам гэтага важнага мерапрыесмства.

— Гэта свята – шчырая павага да айчыннай літаратуры і мастацтва. Гэта напамінак пра глыбокія карані нашай гісторыі і культуры, пра вялікую спадчыну. Свае духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці мы стагоддзямі адстойвалі.

“Сцяг Айчыны маёй” — вершам Святланы Якубоўскай была завершана паэтычная сустрэча.