У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі праходзіць выстава адной карціны — Васіля Жарнасека "Ульянка"

30 июля 2025

У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі праходзіць выстава адной карціны — Васіля Жарнасека "Ульянка"

Васіль Сцяпанавіч Жарнасек — беларускі мастак-пейзажыст, прадстаўнік наіўнага мастацтва. Нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Сітнікі Лепельскага раёна. Дзед быў царкоўным служкам, пісаў іконы.

Яшчэ хлапчуком Васілія Сцяпанавіча напаткала няшчасце — нямецкая бомба пазбавіла яго правай рукі і вока. Аднак ён не скарыўся лёсу, не згубіў аптымізму, не пакінуў любімага занятку — жывапісу. Левай рукой працягваў маляваць родную лепельскую прыроду з блакітнымі азёрамі і цудоўнымі, нібы з дзіцячай казкі, лясамі.

Левай рукой навучыўся рабіць усё: касіць траву, рамантаваць прыёмнікі. I Быў час, калі на жыццё зарабляў маляваннем дываноў. Потым працаваў у клубе, на пошце, у школе, шукаў свайго шчасця за межамі краіны, і ўсё ж вярнуўся на радзіму і назаўсёды абаснаваўся ў Лепелі.

Імя Васілія Жарнасека вядома не толькі ў Лепелі, Віцебску, Мінску, а і ў іншых гарадах былога Саюза.