У летні перыяд удзельнікі пошукавага клуба "Слабадскія следапыты" працягваюць устанаўліваць імёны ўраджэнцаў Лепельшчыны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

13 июля 2026

У летні перыяд удзельнікі пошукавага клуба "Слабадскія следапыты" працягваюць устанаўліваць імёны ўраджэнцаў Лепельшчыны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У аграгарадку Красналукі Чашніцкага раёна следапыты адшукалі імя ўраджэнца Лепельскага раёна, які пахаваны ў брацкай магіле. Садоўскі Восіп Пятровіч — ураджэнец вёскі Велеўшчына, у лістападзе 1942 года адным з першых уступіў у шэрагі партызанскай брыгады "Чэкіст". Згодна з архіўнымі дадзенымі наш зямляк загінуў у баі з нямецкімі захопнікамі ў студзені 1943 года каля Красналукаў, дзе і быў пахаваны.