У ліку лідараў

16 мая 2014

У ліку лідараў

У Мінску ў спартыўнай зале завода імя Вавілава прайшлі спаборніцтвы спартакіяды Рэспублікі Беларусь па барацьбе дзюдо сярод спецыялізаваных навучальных спартыўных устаноў прафсаюзаў. Змагаліся за перамогу юнакі і дзяўчаты 1999-2000 гадоў нараджэння.

У Мінску ў спартыўнай зале завода імя Вавілава прайшлі спаборніцтвы спартакіяды Рэспублікі Беларусь па барацьбе дзюдо сярод спецыялізаваных навучальных спартыўных устаноў прафсаюзаў. Змагаліся за перамогу юнакі і дзяўчаты 1999-2000 гадоў нараджэння. Паспяхова выступілі ў спартыўных паядынках выхаванцы Лепельскай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву “Волат”. Першае месца ў вагавай катэгорыі да 48 кілаграмаў заваявала Ганна Ганчар. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняўся Уладзіслаў Пшонка, які змагаўся ў вагавай катэгорыі да 66 кілаграмаў. У ліку лідараў вялі барацьбу лепяльчане Арцём Глушанок, Артур Раоханах, Уладзіслаў Пшанко і Ягор Пузанаў, аднак ім зусім крыху не хапіла, каб увайсці ў лік прызёраў спартакіяды. У выніку яны занялі чацвёртыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях.

 М.АЗЁРНЫ