У мэтах прафілактыкі ўзнікнення пажараў у жылым сектары

17 февраля 2025

У мэтах прафілактыкі ўзнікнення пажараў у жылым сектары

У мэтах прафілактыкі ўзнікнення пажараў у жылым сектары работнікамі Лепельскага раённага аддзела па НС сумесна з суб'ектамі прафілактыкі на пастаяннай аснове праводзіцца пажарна-прафілактычная работа на тэрыторыі Лепельскага раёна

У ходзе рэйдаў работнікі МНС сумесна з суб'ектамі прафілактыкі звярталі ўвагу на ўмовы пражывання дзяцей, цікавіліся графікам работы бацькоў з мэтай выключэння магчымасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Пры комплексным абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надавалася стану пячнога ацяплення, газавага і электраабсталявання, наяўнасці ў жылых пакоях і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Кожнаму домаўладальніку работнікі МНС нагадалі аб неабходнасці няўхільнага захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі, уручылі прафілактычныя памяткі і рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.