Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
13 июня 2012
У падарунак –- футбольныя мячы
Напярэдадні летніх канікулаў і пад час Алімпійскіх гульняў ААТ “Белаграпрамбанк” сумесна з Асацыяцыяй “Беларуская Федэрацыя футбола”, прадпрыемствам “Санта Брэмар” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне была праведзена акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч!”.
Прыемныя сюрпрызы былі падрыхтаваны і для першакласнікаў сельскіх школ нашага раёна. Работнікі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г.Лепель пабывалі ва ўсіх 18 сельскіх школах Лепельшчыны. 131 першакласнік атрымаў у падарунак футбольны мяч і некалькі прызоў.
Мікалай Волкаў, кіраўнік аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г.Лепель наведаў Бароўскую сярэднюю школу. Юныя спартсмены гэтай школы на працягу апошніх шасці год становяцца пераможцамі раённых спаборніцтваў па футболу, а ў 2007 годзе сталі пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболу “Скураны мяч”. Ёсць упэўненасць, што ў школе падрастае дастойная змена юных футбалістаў.
Мэта мерапрыеvства -- далучэнне дзяцей да самага масавага на планеце віду спорту. Гэтыя падарункі будуць садзейнічаць арганізацыі вольнага часу дзяцей, згуртаванасці і выхавання каманднага духу, фарміравання пачатковых спартыўных навыкаў і ўмацавання здароўя.
Мы шчыра спадзяёмся, што акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч!” у нашай краіне стане добрай традыцыяй. Безумоўна, такія маштабныя мерапрыемствы на практыцы будуць садзейнічаць прапагандзе фізічнай культуры і спорту, папулярызацыі сярод падрастаючага пакалення здаровага ладу жыцця.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ, фота аўтараНа здымку: Мікалай Волкаў з першакласнікамі Бароўскай сярэдняй школы