Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
31 января 2013
У пульс
31 января, Лепель /Соб.инф./. 2012 год для працаўнікоў Лепельскай ПМК-75 выдаўся не самым выніковым у плане ўзвядзення жылля. Былы ўзведзены толькі 40-кватэрны дом па завулку Ялугіна і адзін індывідуальны дом.
Жыллёвае будаўніцтва
31 января, Лепель /Соб.инф./. 2012 год для працаўнікоў Лепельскай ПМК-75 выдаўся не самым выніковым у плане ўзвядзення жылля. Былы ўзведзены толькі 40-кватэрны дом па завулку Ялугіна і адзін індывідуальны дом. Агулам было здадзена пад ключ 2364 квадратныя метры жылля.
Прамысловыя аб’екты
Летась будаўнікі ПМК-75 ў поўнай меры былі задзейнічаны больш як на 15 аб’ектах прамысловага прызначэння. Сярод іх найбольш важнымі былі будаўніцтва фермы Цаліна ў Горках, дзе асвоена 11778 мільёнаў рублёў, капрамонт сховішчаў вайсковай часці ў Заслонаве на 1599 мільёнаў рублёў, рамонт фермы ў Курмялёўцы (1249 мільёнаў). Усяго за 2012 год прадпрыемства асвоіла 25680 мільёнаў рублёў.
Планы на год
На 2013 год працаўнікі ПМК-75 не толькі ладзяць планы, а ўжо і пачалі інтэнсіўна працаваць. Першым важным аб’ектам па праву лічыцца 100-кватэрны жылы дом па вуліцы Чуйкова плошчай 5953 м2, на ім трэба асвоіць больш 37 мільярдаў рублёў. На рэканструкцыі будынка былога цэнтра дзіцячай творчасці пад краязнаўчы музей сёлета лепельскім будаўнікам належыць асвоіць паўмільярда рублёў. Больш 39 мільярдаў выдзяляецца на будаўніцтва фермы ў Поўсвіжы.