У пульс

5 сентября 2013

У пульс

Дысцыплінаваныя плацельшчыкі 

У Баброўскім сельсавеце налічваецца больш 400 плацельшчыкаў падаткаў на нерухомасць і за карыстанне зямельнымі ўчасткамі. На сёння 70 з іх цалкам разлічыліся з дзяржавай. Радуе, што з мінулага году ніхто не заставаўся даўжніком.

Парадак на могілках

Сіламі работнікаў КУВП ЖКГ “Лепель” наведзены парадак на могілках аграгарадка Стаі і вёскі Гарадзец. Спілаваны не толькі дрэвы, якія раслі на ўскраінах могілак, а і ў цэнтры. Завяршаюцца работы па вывазе галля, дроў.

Вёска папрыгажэла

Больш за 800 метраў агароджаў пастаўлены сёлета ўздоўж цэнтральнай вуліцы ў Юркоўшчыне. Акрамя гэтага, былі спілаваны некалькі састарэлых пладовых дрэў, абкошаны апусцелыя землі. Усе работы праводзіліся ў чэрвені-ліпені за кошт сродкаў бюджэту Стайскага сельвыканкама.

Вы шуміце, алеі 

 У Стаях пасаджаны алеі з 24 дрэўцаў на вуліцах Школьная і Лепельская. Пасадачны матэрыял – саджанцы бярозак, клёнаў, ліп – выдзеліла Заазерскае лясніцтва Лепельскага лясгасу.