У пульс

11 ноября 2013

У пульс

Будзьце пільнымі

За дзесяць месяцаў бягучага года на вуліцах і дарогах Лепельшчыны пры дарожна-транспартных здарэннях загінулі дзесяць чалавек. Для параўнання, летась за адпаведны перыяд загінулі трое. Аддзяленне ДАІ РАУС пераведзена на ўзмоцнены рэжым нясення службы.

Вернуты ў абарот

Больш 50 гектараў земляў вернуты ў гаспадарчы абарот спецыялістамі землеўпарадкавальнай службы райвыканкама. Як правіла, гэтыя ўчасткі калісьці выдзяляліся вяскоўцам для вядзення прысядзібных гаспадарак, але з цягам часу па розным прычынах гаспадары ад іх адмаўляліся.

Не забудзьцеся заплаціць падаткі

15 лістапада – крайні тэрмін для аплаты фізічнымі асобамі падаткаў за нерухомасць, зямлю і арэнднай аплаты. Зямельнага падатку налічана 452489 тысяч рублёў, на пятага лістапада ўплачаны 373649 тысяч, што складае 82,6 працэнта. За нерухомасць налічаны 957327 тысяч рублёў, унесены 786528 тысяч рублёў (82,2%). Арэнднай аплаты налічана 134030 тысяч рублёў, грамадзяне аплацілі 84086 тысяч (62,7%).