Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
23 ноября 2011
Упэўнены крок у будучыню
Сельгасвытворчасць з’яўляецца адной з вядучых галін як па аб’ёме выпрацоўкі сыравіны і прадуктаў, так і па колькасці работнікаў – 1669 чалавек. Выхад валавой прадукцыі за 10 месяцаў склаў 117,1% да адпаведнага леташняга перыяду. У раслінаводстве атрымаўся 25-працэнтны прырост, у жывёлагадоўлі – 12-працэнтны. Усяго па раёне намалочана 39978 т збожжа, што адпавядае 164% леташняга паказчыка. Ураджайнасць дасягнула 36,1 ц/га. Валавы збор бульбы склаў 4887 т пры ўраджайнасці 158 ц/га. За 10 месяцаў у параўнанні з такім леташнім перыядам надой малака дасягнуў 110%, рэалізацыя жывёлы і птушкі – 118%. Забяспечаны прырост вырошчвання жывёлы і птушкі ў жывой вазе на 799 т, або на 13%. Мяркуецца, што сёлета будзе надоена на адну фуражную карову болей за 4550 кг малака. Атрымаем сярэднясутачныя прывагі на пагалоўі БРЖ і свіней адпаведна 565 і 580 г. Прытым прырост прадукцыйнасці дойнага статка да леташняга ўзроўню складзе 276 кг, маладняку БРЖ – 22 г. Замест прадугледжанай рэалізацыі 6100 т мяса жывёлы і птушкі будзе рэалізавана 8000 т, або 131%. За 10 месяцаў найбольш прырасцілі валавой прадукцыі ў ДСГУ “ЛСС” – 158%, ААТ “Лядна” – 133%, ААТ “Чарэйшчына” – 128%, КУВСГП “Баброва” – 121%, СПП “Пражэктар” – 120%. Лепшую ўраджайнасць збожжавых атрымалі ў ДСГУ “ЛСС” – 51,1 ц/га, ААТ “Чарэйшчына” – 41 ц/га, СГФ “Заазер’е” – 36 ц/га. У “Чарэйшчыне” з 210 га сабралі 3395 т бульбы. Прырост надояў у “Заазер’і”, “Баброве” і “Лепельскім” склаў адпаведна 123%, 120% і 111%. Надой на карову ў “Заазер’і” дасягнуў 5117 кг, у “Пражэктары” – 4619 кг. У перыяд жніва экзамен на хлебаробскую кемлівасць і майстэрства вытрымалі паспяхова камбайнеры: Анатоль Жылінскі з сартастанцыі (2047 т), Генадзь Мірановіч, Пётр Духовіч і Аляксандр Буйніцкі з “Заазер’я” (адпаведна 1689, 1688 і 1658 т). Даяркі “Лепельскага” Марына Гарбаўская, Ірына Генадзьеўна Жарнасек, Ірына Паўлаўна Жарнасек і Святлана Арлова за 10 месяцаў надаілі ад каровы адпаведна 5937, 5790, 5653 і 5591 кг, “Заазер’я” Людміла Мазго – 5263 кг. Сярэднясутачнай прывагі дамагліся: 858 г на дарошчванні цялят Ніна Таран з “Лядна”, 853 г – Валянціна Прыхажаева з “Заазер’я”.
Пётр ФІЛІПАЎ, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу.