Упэўнены поступ

6 сентября 2012

Упэўнены поступ

6 сентября, Лепель /Соб.инф./. Колькасць паслуг, прапануемых работнікамі раённага вузла паштовай сувязі, пастаянна павялічваецца.

6 сентября, Лепель /Соб.инф./. Колькасць паслуг, прапануемых работнікамі раённага вузла паштовай сувязі, пастаянна павялічваецца. Наведаўшы бліжэйшае аддзяленне сувязі, можна зрабіць усе неабходныя плацяжы: разлічыцца за хатні тэлефон і камунальныя паслугі, пагасіць банкаўскія крэдыты, правесці аплату паслуг страхавання, аформіць падпіску і г.д. Паштальёны дастаўляюць чытачам газеты, часопісы, заказную карэспандэнцыю. Паступова абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база, мадэрнізуюцца аддзяленні паштовай сувязі. Больш падрабязна аб гэтым пойдзе наша размова з начальнікам Лепельскага РВПС Пятром Жарнасекам.
 
У склад арганізацыі ўваходзяць 29 аддзяленняў паштовай сувязі, у тым ліку чатыры гарадскіх і 25 сельскіх. Колькасць работнікаў - 139 чалавек. У рэжыме няпоўнага рабочага дня працуюць 62 паштальёны і 20 начальнікаў аддзяленняў паштовай сувязі.

 Работнікі раённага вузла паштовай сувязі абслугоўваюць 226 сельскіх населеных пунктаў, дзе пражывае 16, 7 тысячы чаавек, а таксама гарадское насельніцтва - 17, 5 тысячы чалавек. Акрамя таго, мы абслугоўваем 191 арганізацыю.

 У цяперашні час дастаўка пошты і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі па гораду ажыццяўляецца да 12 гадзін 40 хвілін, а ў сельскай мясцовасці -- да 17 гадзін. Перавозка пошты і друкаваных СМІ па горадзе і раёне вядзецца па чатырох унутрыраённых маршрутах (адзін з іх ажыццяўляецца полацкім РВПС).

  Усе аддзяленні забяспечаны камп’ютарамі, ёсць ксераксы, 21 аддзяленне абсталявана счытвальнікамі, устаноўлена пяць паштова-даведачных тэрміналаў.

Летась зроблены бягучыя рамонты ў аддзяленнях паштовай сувязі на суму восем мільёнаў рублёў. У новым памяшканні знаходзіцца аддзяленне паштовай сувязі Заслонава, адрамантаваны падлога, сцены, столь, вокны. Праведзены рамонт аддзялення сувязі ў Вялікім Поўсвіжы, Старым Лепелі -- прыбраны залішнія пабудовы, адрамантаваны падлога, печ, столь, сцены і фасад будынка. Даведзены да ладу аддзяленні паштовай сувязі ў Матырыне, Бароўцы, Старым Лядне, Слабадзе і г.д.

 Па выніках работы за паўгода прыбытак ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг склаў 7, 1 мільёна рублёў, чысты прыбытак -- 0, 684 мільёна рублёў. Выручка з падаткамі і пакупніцкім коштам -- у суме 3410, 8 мільёна рублёў. План выкананы на 104, 4 працэнта, рост да ўзроўню мінулага года - 182, 3 працэнта. Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг без падаткаў і пакупніцкага кошту дасягнула 2040, 9 мільёна рублёў або 102, 2 працэнта да плана, рост да ўзроўню мінулага года -- 175 працэнтаў.

 Юрыдычным і фізічным асобам аказана паслуг на суму 1545, 9 мільёна рублёў, што складае 76 працэнтаў у выручцы падраздзялення, рост да ўзроўню мінулага года ў супастаўных цэнах - 180 працэнтаў.

 Платных паслуг насельніцтву аказана на суму 448, 4 мільёна рублёў.

 Па стану на першае ліпеня бягучага года тыраж асноўных выданняў - грамадска-палітычных газет - адноўлены да ўзроўню першага студзеня бягучага года. Насычанасць на адну тысячу чалавек склала 505 экзэмпляраў. Удзельная вага ведамаснай падпіскі ў агульным тыражы склала 12, 5 працэнта, удзельная вага асноўных рэспубліканскіх газет у падпісным тыражы дасягнула 38 працэнтаў.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ