Ураджайны месяц

27 августа 2012

Ураджайны месяц

27 жніўня, Лепель /Уласн. інф./ Жнівень заўсёды прыносіць з сабой добры ўраджай: з палёў убіраюцца жыта і пшаніца, на стале -- свежыя садавіна і гародніна. Апошні месяц лета стаў ураджайным для сем’яў, дзе з’явіліся малышы. У радзільным аддзяленні ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” парадавалі бацькоў сваім з’яўленнем на свет 25 малышоў -- 12 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. Як адзначыла старшая акушэрка радзільнага аддзялення Ганна Філіповіч, жнівень будзе багатым на нараджэнні месяцам у гэтым годзе. Усяго на жнівень запланавана 40 родаў. Няхай жа малышы будуць здаровыя і шчаслівыя!

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ