Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
19 июня 2012
Урокі здароўя
У Стайскай СШ надаюць вялікае значэнне здароваму ладу жыцця. Тут разумеюць, што з асваення школьнай праграмы могуць справіцца толькі здаровыя дзеці. Між тым, нагрузкі на дзіця, як фізічныя, так і псіхалагічныя, усё ўзрастаюць. Такое стагоддзе. Прычын тут шмат. Напрыклад, у школу прыйшлі электронныя тэхналогіі, асвоіць якія можа толькі падрыхтаваны чалавек з хаця б мінімальным багажом ведаў. Таму павышаныя нагрузкі чакаюць дзяцей, на жаль, ужо з першага класа. Тут ніяк не абысціся без рухомых перапынкаў, без гульняў на свежым паветры і г.д. Здаровы лад жыцця ў полі зроку педагогаў на працягу ўсяго бягучага навучальнага года. Школа працуе над праектам “Краіна ЗЛЖ”, дэвізам да якога ўзялі словы Генрыха Гейнэ “Адзіная прыгажосць, якую я ведаю, гэта здароўе”.
Кожны другі тыдзень ва ўсіх класах праводзяцца “ўрокі здароўя”. Настаўнікі практыкуюць гутаркі, сустрэчы са спецыялістамі-медыкамі, якія расказваюць пра сардэчна-сасудзістыя захворванні, хваробы абмену рэчываў, дыхальных шляхоў і інш.,знаёмяць з правіламі асабістай гігіены.
У кожную другую суботу школа ладзіць масавыя фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Напрыклад, прайшоў агульнашкольны конкурс на самы спартыўны клас, які абудзіў здаровую канкурэнцыю і выявіў самых дужых, спрытных, а таксама кемлівых і ініцыятыўных.
Тут пастаянна сочаць за рацыянальным выкарыстаннем школьнай спартыўнай базы. Спартыўная зала адчыненая ў любы дзень з васьмі гадзін раніцы і да дзевяці вечара. Па панядзелках, серадах і чацвяргах вечарамі з моладдзю займаецца інструктар па спорту сельскагаспадарчага вытворчага філіяла "Заазер'е” Анатоль Залатуха, у аўторак і пятніцу заняткі вядзе школьны настаўнік фізкультуры Андрэй Калітуха.
Гэта здорава, што кожны з вясковай моладзі, хто мае адпаведныя захапленні і ахвоту займацца спортам, можа ў вольны вечаровы час проста прыйсці пазаймацца на трэнажорах, пакачацца, пагуляць у футбол, валейбол, баскетбол. Вакол школы сфарміраваўся своеасаблівы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр аграгарадка. А спорт з асобных школьных урокаў фізпадрыхтоўкі перарос у масавую з’яву ў вёсцы. У школе сцвярджаюць, што ў гэтым несумненна вялікая заслуга настаўніка фізкультуры Андрэя Калітухі. Андрэй Іванавіч – чалавек захоплены і адданы справе, якой займаецца, сам добры спартсмен і перакананы прыхільнік здаровага ладу жыцця.
Ён здолеў арганізаваць, з’яднаць моладзь вакол любімай справы. Заняткі спортам, вядома ж, паўплывалі і на грамадскія паводзіны моладзі ў аграгарадку, у якой засталося меней ахвоты бадзяцца без справы ці бавіць час за “энергетычнымі напоямі”. Сваю энергетыку усё болей моладзі скіроўвае ў іншае русла.
Па графіку з вучнямі пачатковых класаў у пазаўрочны час праводзяцца заняткі ў спартыўных секцыях. Пэўная работа вядзецца і з бацькамі па фарміраванню ў іх правільнага погляду на здаровы лад жыцця. Гэта агульнашкольныя бацькоўскія сходы на адпаведную тэматыку, нядаўні называўся “Уплыў мікраклімата ў сям’і на здароўе дзіцяці”. Гэта і “Бацькоўскі ўсенавуч”, заняткі якога праходзяць рэгулярна.Некалькі гадоў запар Стайская школа займае першае месца на раённай круглагадзічнай спартакіядзе.
Уладзімір МІХНО На здымку: любяць спорт у Стайскай школе