Уручэнне пашпартоў

19 марта 2014

Уручэнне пашпартоў

Па добрай традыцыі, Дню Канстытуцыі было прысвечана ўручэнне пашпартаў юным грамадзянам Лепельшчыны. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь уручаецца з 14 гадоў, таму ў пераважнай большасці юнакі і дзяўчыны былі 2000 года нараджэння – грамадзяне ІІ тысячагоддзя.

Па добрай традыцыі, Дню Канстытуцыі было прысвечана ўручэнне пашпартаў юным грамадзянам Лепельшчыны. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь уручаецца з 14 гадоў, таму ў пераважнай большасці юнакі і дзяўчыны былі 2000 года нараджэння – грамадзяне ІІ тысячагоддзя.
Дзеля справядлівасці варта зазначыць, што былі некалькі юных грамадзян 1998 і 1999 гадоў нараджэння, якія па розных прычынах не паспелі атрымаць пашпарты раней. Цяпер яны становяцца паўнавартаснымі грамадзянамі рэспублікі. Найчасцейшая прычына атрымання пашпарта грамадзяніна раней за 14 гадоў –- часовы выезд за мяжу. Гэта можа быць і адпачынак на замежным курорце, і наведванне замежных родзічаў, і ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах. Вельмі радуе, што такіх выпадкаў год ад году ўсё больш.
У гарадскім доме культуры ад кожнай гарадской школы прысутнічалі выдатнікі вучобы, спартсмены, творцы, якія адстойваюць гонар роднага Лепеля на спаборніцтвах і конкурсах самага высокага ўзроўню. Напрыклад, Анжэла Быкава і Аляксей Саскевіч з 8Б класа сярэдняй школы №4 паказваюць выдатныя матэматычныя здольнасці, памножаныя на стараннасць і працавітасць. Яны – удзельнікі матэматычных алімпіяд, займалі прызавыя месцы. Іх аднаскласніца Марыя Аўтушка з 8 Б класа сярэдняй школы №4 шмат гадоў займаецца спевамі. Шмат разоў удзельнічала ў творчых конкурсах рознага ўзроўню, перамагала. Самым красамоўным чынам пра яе здольнасці і дасягненні могуць распавесці прызы. Яўген Ільін –- творчы юнак, пастаянны вядучы школьных лінеек і ншых школьных мерапрыемстваў. А яшчэ Жэня ўдала паказвае сябе ў такім рэдкім занятку, як мастацкае чытанне. Адна справа прагаварыць зададзены верш ля дошкі, і зусім іншая – прачытаць яго так, каб аж душа затрымцела…

Васіль МАТЫРКА