Устаноўлены жалезабетонныя слупы

27 сентября 2013

Устаноўлены жалезабетонныя слупы

Вёска Саўскі Бор знаходзіцца на адлегласці ў 60 кіламетраў ад Лепеля. Ёсць некалькі жыхароў, якія пражываюць у ёй пастаянна, аднак большасць ураджэнцаў гэтага населенага пункта, размешчанага у глыбіні Бярэзінскага біясфернага дзяржзапаведніка, наведвае свае жылыя дамы толькі ў летне-асенні перыяд.

Вёска Саўскі Бор знаходзіцца на адлегласці ў 60 кіламетраў ад Лепеля. Ёсць некалькі жыхароў, якія пражываюць у ёй пастаянна, аднак большасць ураджэнцаў гэтага населенага пункта, размешчанага у глыбіні Бярэзінскага біясфернага дзяржзапаведніка, наведвае свае жылыя дамы толькі ў летне-асенні перыяд. Каб забяспечыць бесперапыннае паступленне электраэнергіі ў Саўскі Бор, работнікі раёна электрасетак замянілі драўляныя слупы высокавольтных ліній электраперадач, якія вядуць у гэтую вёску, на жалезабетонныя.