“Увага - дзеці!”

7 июня 2013

“Увага - дзеці!”

З 27 мая па сёмае чэрвеня дяржаўтаінспекцыяй праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага - дзеці!”. Асноўная мэта - зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх і цяжкасці наступстваў. Асаблівае значэнне будзе ўдзяляцца выяўленню парушэнняў Правілаў дарожнага руху юнымі пешаходамі, а таксама парушэнняў правілаў перавозкі дзяцей-пасажыраў.

З пачатку года ў Віцебскай вобласці адбылося дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх дзевяць дзяцей атрымалі раненні. Сярод пацярпелых адно дзіця-пасажыр і васьмёра дзяцей-пешаходаў.

На вялікі жаль, прычынамі большасці аварый застаецца парушэнне элементарных правілаў пераходу праезнай часткі, а менавіта пераходу дарогі па-за пешаходных пераходаў і на чырвоны сігнал светлафора.

Трагічных прыкладаў нямала. У Талачынскім раёне жыхар г.Мінска, кіруючы аўтамабілем “Пежо-806” у гарадскім пасёлку Коханава, учыніў наезд на першакласніцу гімназіі № 21 г.Мінска, якая раптоўна выбегла на праезную частку дарогі па-за пешаходным пераходам. У выніку дарожна-транспартнага здарэння дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана ў бальніцу.

Не парушайце правілаў бяспечных паводзін на дарогах і не будзьце бяспечныя, садзячыся за руль аўтамабіля. Асцярожна праязджайце паблізу дзіцячых садоў, лагераў, школ, стадыёнаў, сквераў і паркаў.

Аляксандр ТРУСАЎ,
начальнік аддзялення
дзяржаўтаінспекцыі
Лепельскага РАУС.