Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
13 июня 2013
Вайсковыя будні
Штогод на тэрміновую вайсковую службу ў 19-ую гвардзейскую асобную ордэна Суворава другой ступені механізаваную брыгаду накіроўваецца больш за сотню маладых навабранцаў. Учарашнія юнакі, выпускнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, за перыяд праходжання службы становяцца сапраўднымі воінамі. Штодзённыя ранішнія пад’ёмы, нялёгкія практыкаванні, навыкі баявога майстэрства выпрацоўваюць у хлопцаў асаблівую рашучасць, адказнасць, дысцыплінаванасць, уменне зарыентавацца і прыняць правільнае рашэнне ў складанай сітуацыі.
З нагоды пачатку другога паўгоддзя навучання маладых навабранцаў у 19-ай гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе адбыўся святочны мітынг. На пляцы выстраіліся стройныя шарэнгі афіцэраў часці, салдат тэрміновай службы. Пад бадзёрыя гукі духавога аркестра быў вынесены сцяг брыгады. Прагучаў дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. З цёплымі словамі прывітання да ваеннаслужачых звярнуўся камандзір брыгады гвардыі палкоўнік Мікалай Міклашэвіч. Найлепшыя пажаданні салдатам выказаў былы камандзір танкавай дывізіі, якая дыслакавалася ў Залонаве, Аляксей Платонаў. Ад душы павіншавалі навабранцаў старшыня Лепельскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз афіцэраў” Віталь Франчук, намеснік старшыні Заслонаўскай пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валянцін Святагор.
Гучыць загад камандзіра часці пачаць святочнае шэсце, і па пляцы бадзёрым крокам адна за адной крочаць калоны ваеннаслужачых, салдат тэрміновай службы. Па добрай традыцыі блаславіў воінаў настаяцель храма Прападобнага Іосіфа Волацкага Цудатворцы іерэй Уладзімір.
Пасля святочнага мітынгу маладыя воіны прыступілі да навучання. Выконваючы абавязкі намесніка камандзіра брыгады па ідэалагічнай рабоце гвардыі падпалкоўнік Аляксандр Фяксель правёў з салдатамі заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы, захаванню мер бяспекі пры правядзенні заняткаў, выкананні задач на другое паўгоддзе.
За час тэрміновай службы навабранцы змогуць атрымаць шэраг вайсковых спецыяльнасцей. Сярод іх такія, як камандзір аддзялення - камандзір баявой машыны, механік-вадзіцель, наводчык-аператар, разведчык, сувязіст, гранатамётчык, снайпер і іншыя.
Маладым воінам шмат чаму трэба навучыцца. Няхай жа будзе паспяховым іх нялёгкі армейскі шлях!
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ. На здымку: па пляцы за афіцэрамі бадзёрым крокам ідзе стройная калона маладых салдат. Фота аўтара.