Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
29 ноября 2012
Ведай нашых! Каскад перамог
29 ноября, Лепель /Соб.инф./. Чарговую перамогу выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб'яднання “Таэквандо” прывезлі з Пятага адкрытага першынства клуба “Спарта”, якое праходзіла ў Мінску. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 180 юных спарстменаў з розных краін.
У комплексе практыкаванняў “Спарынг” юныя спарсмены заваявалі чатыры першых месцы. У вагавай катэгорыі да 40 кілаграмаў, ва ўзросце сем-восем год першае месца заняў Ягор Хацкевіч. У гэтай жа вагавай катэгорыі, ва ўзросце ад дзевяці да дзесяці год першым стаў Сяргей Крывіцкі. У вагавай катэгорыі да 35 кілаграмаў, ва ўзросце ад 11 да 13 год першае месца заняў Дзяніс Шнітко. У катэгорыі да 30 кілаграмаў (узрост 11-13 год) першае месца заняў Саша Сямёнаў. Другое месца ў гэтым відзе практыкаванняў у вагавай катэгорыі да 38 кілаграмаў (узрост дзевяць- дзесяць год) заняла Ксюша Галуза. У вагавай катэгорыі да 29 кілаграмаў (узрост сем-восем год) другім стаў Саша Максімаў.
Трэцяе месца ў комплексе практыкаванняў “Спарынг” заняў Жэня Агапонька (вагавая катэгорыя да 30 кілаграмаў, узрост ад адзінаццаці да 13 год), Мікіта Шаура (вагавая катэгорыя да 40 кілаграмаў, узрост сем-восем год), а ў катэгорыі да 42 кілаграмаў, ва ўзросце ад адзінаццаці да 13 год трэцяй была Насця Тухто.
Нядрэнна праявілі сябе лепяльчане і ў комплексе практыкаванняў “Туль”. Трэцяе месца занялі Жэня Агапонька, Саша Рагавенка і Насця Тухто. Добра праявіў сябе на першынстве і юны спартсмен Паша Сушко.
Трэцяе месца ў комплексе практыкаванняў “Туль” выхаванцы секцыі таэквандо занялі і ў камандным заліку.
Усе спарстмены, якія занялі на першынстве прызавыя месцы, узнагароджаны Ганаровымі граматамі і медалямі. Аднак упэўнена, што ўдзел у Пятым адкрытым першынстве клуба “Спарта” - гэта чарговая прыступка да новых вышынь і перамог.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.