Велікодныя сустрэчы

2 мая 2014

Велікодныя сустрэчы

Пажылыя людзі, што наведваюць аддзяленне тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддалі належнае светламу святу Хрыстовага Уваскрэшання, наладзіўшы велікодныя сустрэчы.

Пажылыя людзі, што наведваюць аддзяленне тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддалі належнае светламу святу Хрыстовага Уваскрэшання, наладзіўшы велікодныя сустрэчы. За чашкаю чаю і салодкімі пачастункамі, пры музычным суправаджэнні кіраўніка музычна-тэатральнага гуртка кампазітара Аляксандра Балотніка спявалі народныя песні, расказвалі цікавыя гісторыі, жартавалі, танцавалі. Хораша жыць людзям, якія ўмеюць цікава і весела адпачываць.