Вёскі мяняюцца на вачах

18 июня 2013

Вёскі мяняюцца на вачах

 Работнікі гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна актыўна добраўпарадкоўваюць населеныя пункты.

 Работнікі гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна актыўна добраўпарадкоўваюць населеныя пункты. У выхадныя дні працоўныя калектывы рупяцца на навядзенні належнага парадку ў сельскай мясцовасці.

Шчыра папрацавалі на добраўпарадкаванні вёскі Гарадчэвічы прадстаўнікі мясцовай улады. Старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў, яго намеснікі Віталь Дзмітрыеў, Мікалай Нікіцін, Аляксандр Шыдлоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Місюра, начальнікі аддзелаў і службаў райвыканкама з самага ранку заняліся добраўпарадкаваннем вёскі. За некалькі гадзін тэрыторыя вёскі набыла новы выгляд. Па ўзбочынах дарогі былі высечаны старое кустоўе, хмызняк. Абкошана тэрыторыя вёскі. У час суботніка была задзейнічана тэхніка камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Горкісельгаспаслугі”.

 - Літаральна за некалькі хвілін вёска расквітнела на вачах, -- адзначыў старшыня Горскага сельвыканкама Васіль Бадзяй. - 250 пагонных метраў вызвалена ад кустоўя і пустазелля. Прадстаўнікі ўлады, нягледзячы на вялікую занятасць, знайшлі час для таго, каб папрацаваць на карысць сельскага насельніцтва. Нядрэнна папрацавалі ў вёсках Горскага сельсавета і калектывы гарадскіх арганізацый. Так, на навядзенні парадку ў аграгарадку Горкі парупіліся работніккі ўстановы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ”, у вёсцы Слабада -  фінансавага аддзела райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва і г.д.  

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

На здымку: на навядзенні парадку ў вёсцы Гарадчэвічы актыўна працавалі старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў і яго намеснікі.
Фота аўтара.