Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
11 марта 2013
Весткі са службы занятасці
На пачатак сакавіка ў службе занятасці былі зарэгістраваны 139 беспрацоўных. З іх дапамогу па беспрацоўі атрымліваюць 54 чалавекі. Памер дапамогі складае ў залежнасці ад сітуацыі ад адной да дзвюх базавых велічынь.
Карціна беспрацоўя
Працоўныя вакансіі
Прадпрыемствамі і арганізацыямі ў службу занятасці накіраваны запыты на 215 вакансій. У асноўным патрабуюцца высокакваліфікаваныя работнікі па рабочых спецыяльнасцях – больш 60 працэнтаў. Таксама, напрыклад, у медыцынскія ўстановы патрабуюцца 16 урачоў, 18 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу. Натуральна, што большасць беспрацоўных не падыходзяць па патрабаваннях адукацыі і кваліфікацыі.
На перанавучанне
Сярод 139 беспрацоўных зарэгістраваны 32% моладзі – людзей ва ўзросце да 30 гадоў. Менавіта моладзь ахвотна адгукаецца на прапанову прайсці перанавучанне на іншыя спецыяльнасці. Так, з пачатку года па накіраванні службы занятасці такіх было 13 чалавек. У асноўным папулярнасцю карыстаюцца спецыяльнасці будаўнічага накірунку: муляры, печнікі, тынкоўшчыкі, плітачнікі, а таксама газаэлектразваршчыкі і вадзіцелі аўтамашын.
Са школьнай лавы
Усё менш і менш выпускнікоў агульнаадукацыйных навучальных устаноў звяртаюцца ў службу занятасці. Так, калі ў ранейшыя гады іх рэгістравалі па некалькі дзясяткаў, то летась – толькі трох. Па сцвярджэнні спецыялістаў, гэта абумоўлена вялікай колькасцю месцаў для паступлення ў вышэйшыя, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы і ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.