Весткі з БРСМ

12 марта 2013

Весткі з БРСМ

12 марта, Лепель /Соб.инф./. Школьны марафон Пад такою назваю сёлета праходзіў конкурс на лепшую школьную пярвічную арганізацыю БРСМ.

12 марта, Лепель /Соб.инф./. Школьны марафон

Пад такою назваю сёлета праходзіў конкурс на лепшую школьную пярвічную арганізацыю БРСМ. Удзельнічалі каманды з пяці школ раёна: СШ №1 і №3, гімназія, Старае Лядна і Бароўка – вучні ва ўзросце ад восьмага да адзінаццатага класаў. Трэба было прадэманстраваць візітоўку пярвічкі, рэкламу для ўступлення ў БРСМ, выступленне агітбрыгады. Ад дэманстрацыі відэароліка “Адзін дзень з жыцця арганізацыі” арганізатары конкурса сёлета адмовіліся, узяўшы пад увагу няроўныя тэхнічныя магчымасці школ-удзельніц. Шчыра парадавала БРСМаўская пярвічка са Старага Лядна. Але ўвогуле ніводная каманда не апынулася ў аўтсайдарах. У такіх выпадках кажуць: перамагла дружба.

Нашы акцыі трымаюцца годна!

Завяршылася лютаўская акцыя “Да абароны Айчыны гатовы!” Вучні СШ №3 і гімназіі па традыцыі праводзілі яе ў цесным супрацоўніцтве з РАУС і РАНС. Добрай традыцыяй ў апошнія гады стала і наведванне навучэнцамі ліцэя пошукавага батальёна ў Заслонаве.

На змену лютаўскай прыйшла сакавіцкая акцыя “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” да якой актыўна зараз рыхтуецца арганізацыя БРСМ. Амаль у кожнай школе ўстанавілі скрынку, куды юнакі і дзяўчаты закідваюць “сто ідэй для Беларусі”.

Мы – УКантакце

Па выніках мінулага года арганізацыя заняла першае месца за работу ў інтэрнэце. БРСМаўцы стварылі сваю групу “Укантакце”, старонку ў Твітары і “Жывы часопіс”. Групу “Укантакце” складаюць 498 чалавек. Ладзяцца конкурсы ў інтэрнэце. Напрыклад, летась пад час конкурсу “Міс і містэр БРСМ” некаторыя дзяўчаты набралі па дзве тысячы так званых “лайкаў” – ухвальных водгукаў.