Весткі з БРСМ

23 июля 2013

Весткі з БРСМ

  З гістарычным праектам
 На традыцыйным рэспубліканскім фестывалі “Аграрная вясна” сярод сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў пярвічная арганізацыя БРСМ каледжа прадставіла відэаролік, паказала слайд-шоў і падрыхтавала праект “Гісторыя маладзёжнага руху Лепельшчыны з 1917 г. да нашых дзён”. Другі год запар каманда каледжа займае на фестывалі першае месца.

Перамога Эдэльвейса
 У каледжы адбылася ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”. Чатыры каманды – “Камета”, “Арлы”, “Волаты” і “Эдэльвейс” – паспаборнічалі між сабою. На першым этапе на стадыёне правялі конкурс сілавых практыкаванняў, конкурс шыхта і песні. На другім этапе “Ход у адказ” – на возеры Люсінец праходзілі баталіі на скрыжаванай мясцовасці, выпрабаванні на турыстычнай паласе з элементамі ваенных дзеянняў, дэманстрацыя здольнасці арыентавацца на мясцовасці. У “Зарніцы” прынялі ўдзел таксама ваеннаслужачыя в.ч 21327 і гурток Цэнтра дзяцей і моладзі. Перамагла каманда “Эдэльвейс”.

Дарогаю замкаў
 Пад эгідай БРСМ была арганізаваная турыстычная паездка “Дарогаю замкаў” – па маршруту: Ліда-Гродна-Жыровічы-Сынковічы-Мір, у якой прынялі ўдзел трыццаць навучэнцаў каледжа. Пад час экскурсіі яны пазнаёміліся з помнікамі духоўнай і культурнай спадчыны заходніх рэгіёнаў Беларусі.

Віктар ЛЯШЧЫНА.