Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
15 января 2013
Весткі з ДРБУ-202
15 января, Лепель /Соб.инф./. На пачатку мінулага года на балансе ДРБУ-202 знаходзілася 624,6 кіламетра аўтамабільных дарог. Работнікі прадпрыемства падтрымліваюць на іх парадак, рамантуюць асфальтавае пакрыццё, прыбіраюць зімой снег, пасыпаюць асабліва небяспечныя ўчасткі пясчана-солевай сумессю. На працягу года на баланс былі прыняты яшчэ 23,5 кіламетра аўтадарог рознага значэння.
За год работнікі прадпрыемства пабудавалі больш дзесяці кіламетраў аўтадарог, прычым не толькі на тэрыторыі раёна. Так, зроблены паўтаракіламетровы пад’езд да вёскі Бяседы, участак дарогі паміж вёскамі Валова Гара і Прудок даўжынёй у чатыры кіламетры. Амаль чатыры з паловай кіламетры дарогі да возера Суя ў Полацкім раёне таксама зроблены рукамі лепельскіх дарожнікаў.
На працягу мінулага года сіламі ДРБУ-202 праведзены бягучы рамонт на больш як трох кіламетрах аўтамабільных дарог. Акрамя гэтага, працаўнікі прадпрыемства ўдзельнічалі ў рамонтных работах на вуліцах і ў дварах горада. Так, яны ўкладвалі асфальтавае пакрыццё на вуліцы Караленкі, завулку Ялугіна, добраўпарадкоўвалі дваровыя тэрыторыі. Да Дня горада ў Полацку рамантавалі вуліцы і тратуары, зарабілі больш трох з паловай мільярдаў рублёў.
За мінулы год, у асноўным на працягу цёплага перыяду, асфальтабетонным заводам ДРБУ-202 было зроблена амаль дваццаць тысяч тон асфальтабетону розных падбораў. Працаўнікам падраздзялення часам даводзілася працаваць у вельмі напружаным рэжыме.
Сярэдняя налічаная заработная аплата на працягу адзінаццаці месяцаў 2012 года склала 3471 тысячу рублёў. За снежань гэты паказчык дасягнуў сумы ў 5240 тысяч рублёў.