Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
5 марта 2014
Вядзецца агітацыйная работа
У раёне працягваецца падрыхтоўка да выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. У цяперашні час кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання актыўна вядзецца агітацыйная кампанія.
У раёне працягваецца падрыхтоўка да выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. У цяперашні час кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання актыўна вядзецца агітацыйная кампанія. Кожны з кандыдатаў мае магчымасць стварыць уласны выбарчы фонд, са сродкаў якога друкуюцца агітацыйныя плакаты, вядзецца аплата арэнда памяшкання для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі і г.д.
Згодна са змяненнямі, унесенымі ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, тэрытарыяльныя камісіі абавязаны зрабіць агульныя плакаты з біяграфічнымі данымі кандыдатаў у дэпутаты. Акрамя запрашэнняў на выбары, кожны з жыхароў раёна атрымае інфармацыйную лістоўку, дзе будуць змешчаны біяграфічныя даныя кандыдата ў дэпутаты адпаведнага ўчастка.
Трэба адзначыць, што жыхары раёна маюць магчымасць прыняць удзел у датэрміновым галасаванні, якое будзе праходзіць з 18 па 22 сакавіка бягучага года з дзесяці да чатырнаццаці і з шаснаццаці да дзевятнаццаці гадзін.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ