Вядзецца праверка звестак

20 февраля 2014

Вядзецца праверка звестак

У раёне актыўна вядзецца падрыхтоўка да выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. Як адзначыў старшыня раённай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання Васіль Палонскі, было зарэгістравана дванаццаць ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты.

У раёне актыўна вядзецца падрыхтоўка да выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. Як адзначыў старшыня раённай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання Васіль Палонскі, было зарэгістравана дванаццаць ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты. Дзевяць кандыдатаў скарысталіся сваім правам і падалі дакументы для рэгістрацыі. У акружную выбарчую камісію па Лепельскай і Бароўскай выбарчых акругам падалі дакументы трое кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў, адзін з якіх -- прадстаўнік ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і двое вылучаны ад працоўных калектываў.

У раённую камісію пададзены дакументы ад 40 кандыдатаў у дэпутаты. Дзевяць кандыдатаў былі вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў, трое - ад Камуністычнай партыі Беларусі і 28 чалавек - ад працоўных калектываў. Са 110 выбарчых акруг у сельскія Саветы дэпутаты 67 чалавек вылучана ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 41 чалавек вылучаны ад працоўных калектываў і трое - ад Камуністычнай партыі Беларусі.

У цяперашні час акружной, раённай выбарчымі камісіямі вядзецца праверка дакладнасці звестак, прадастаўленых кандыдатамі ў дэпутаты, якая завершыцца 20 лютага бягучага года.

Да гэтага ж часу будзе завершана і рэгістрацыя кандытатаў у дэпутаты. Пасля 20 лютага пачнецца агітацыйная кампанія, у рамках якой кандыдаты будуць працаваць з насельніцтвам па сваіх выбарчых праграмах - адбудуцца іх сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў і г.д.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ