Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
13 декабря 2011
Вярнуліся з перамогай
Таэквандо – не такі распаўсюджаны від спартыўнай барацьбы, як, напрыклад, дзюдо і самба, але ён не менш цікавы і захапляльны, асабліва для моладзі. Аматары гэтага віду спорту збіраюцца кожныя сераду і пятніцу ў вячэрні час у спартыўнай зале сярэдняй школы №3, каб заняцца агульнафізічнай падрыхтоўкай, удасканаліць свае тактыка-тэхнічныя дзеянні, ды і проста сустрэцца з сябрамі, пагутарыць, абмяняцца навінамі.
У лістападзе выхаванцы секцыі прынялі ўдзел у міжнародным турніры па таэквандо, які адбыўся ў горадзе Івана-Франкоўск, што на Украіне. На гэтых спаборніцтвах яны дастойна прадставілі Лепельшчыну, усю нашу краіну – заваявалі два залатыя медалі. На гэты раз вызначыліся нашы дзяўчаты, якія ўдала змагаюцца на спартыўных пляцоўках, ні ў чым не ўступаюць хлопцам. Па “Спарынгу” ў вагавай катэгорыі да 30 кілаграмаў ва ўзроставай групе 9-10 гадоў першае месца заняла вучаніца чацвёртага класа СШ №3 Ксенія Галуза і ў вагавай катэгорыі да 35 кілаграмаў, дзе змагаліся дзяўчаты 11-12 гадоў, упэўнена перамагла вучаніца шостага класа СШ №1 Насця Тухта.
Мікалай ГАРБАЧОЎ (фота аўтара)
На здымку: трэнер Іна Папова (у цэнтры) разам з юнымі спартсменкамі (злева направа) Насцяй Тухта і Ксеніяй Галуза.