Водазабеспячэнне

18 октября 2012

Водазабеспячэнне

Галоўныя крыніцы водазабеспячэння раёна бяруць пачатак з падземных вод. Ім патрэбна ахова ад забруджвання нават у большай ступені, чым паверхневым водам, паколькі з-за адсутнасці пад зямлёй кіслароду і нізкіх хуткасцей інфільтрацыі працэс самаачышчэння зацягваецца на дзясяткі і нават сотні год.

На тэрыторыі раёна ёсць 23 суб’екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць забор вады з падземных і паверхневых крыніц для гаспадарчых патрэб.

Да патэнцыяльных крыніц забруджвання падземных вод трэба аднесці і бяздзейныя падземныя свідравіны, якія не падлягаюць далейшай эксплуатацыі. У ходзе інвентарызацыі, у пачатку бягучага года сумесна з прадстаўнікамі Дзяржаўнага прадпрыемства “Беларускі навукова-даследчы інстытут ГРІ” РУП “Белгеалогія” выяўлена 51 такая артэзіянская свідравіна. На дадзены момант затампанаваны чатыры з іх -  на тэрыторыі КУВСГП “Лепельскае”, заключаны дагавор на тампанаж чатырох свідравін у КУВСГП “Баброва”. Акрамя таго, камісійна абследавана тэрыторыя раёна, у ходзе якога не ўстаноўлена месцазнаходжанне на мясцовасці 77 свідравін. Яны спісаны з баланса.