Вучэнні па грамадзянскай абароне

25 февраля 2013

Вучэнні па грамадзянскай абароне

25 февраля, Лепель /Соб.инф./. “Грозныя віхуры” закружылі над Лепелем. Пачаліся комплексныя вучэнні па грамадзянскай абароне і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Спачатку абвясцілі штармавое папярэджанне, у выніку моцных снегападаў здарыліся масавыя абрывы ліній электраперадач, павалы ў лясных масівах.

25 февраля, Лепель /Соб.инф./. “Грозныя віхуры” закружылі над Лепелем. Пачаліся комплексныя вучэнні па грамадзянскай абароне і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Спачатку абвясцілі штармавое папярэджанне, у выніку моцных снегападаў здарыліся масавыя абрывы ліній электраперадач, павалы ў лясных масівах. На галалёдзе здарылася аварыя, у якую трапіў рэйсавы аўтобус, у бальніцу прывозяць шмат параненых, ёсць загінуўшыя. Адбыўся выбух на хлебазаводзе, у выніку разбурэння жалезабетонных канструкцый пад заваламі апынуліся людзі, ім тэрмінова трэба дапамагчы, выратаваць. Бягуць пажарныя-выратавальнікі, раскручваюць рукавы для тушэння пажараў, рыхтуюць спецінструмент, для вызвалення пацярпелых.

Раптам – новая трывога, яшчэ больш страшная – у раёне выяўлена ўспышка сібірскай язвы – страшнага інфекцыйнага захворвання з амаль стопрацэнтнай смяротнасцю. Успышка выяўлена адной з фермаў, людзі да шпіталізавання паспелі пабываць у некалькіх грамадскіх месцах, у прыватнасці ў мясцовай краме. Да медыкаў і ветэрынараў далучаюцца міліцыянеры, якія арганізуюць вакол ачаговых аб’ектаў каранцінную зону. Праводзяцца лячэбныя і прафілактычныя мерапрыемствы.

Пажарныя, міліцыя, медыцынскія ўстановы пераведзены на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Ва ўсіх арганізацыях і на прадпрыемствах горада і раёна праводзіцца рэвізія сродкаў і тэхнікі грамадзянскай абароны, інструктаж асабовага складу.

Аднак не варта хвалявацца, гэтыя і іншыя мерапрыемствы – элементы, звенні вялікіх комплексных вучэнняў па грамадзянскай абароне і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, якія праводзяцца ў раёне.

Васіль МАТЫРКА.