“Выратавальнікі вачыма дзяцей”

7 марта 2013

“Выратавальнікі вачыма дзяцей”

7 марта, Лепель /Соб.инф./. З мэтай прыцягнення навучэнцаў устаноў адукацыі да правядзення выхаваўчай работы па папярэджанню пажараў ад дзіцячага свавольства з агнём, навучання школьнікаў і дашкольнікаў асновам бяспекі жыццядзейнасці, дзеянням у выпадку ўзнікнення пажараў і надзвычайных сітуацый, папулярызацыі прафесіі выратавальніка-пажарнага праводзіцца абласны агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.

Агляд-конкурс праводзіцца ў некалькіх намінацыях: “Казка”, “Апавяданне”, “Верш”, “Малюнак”, “Плакат”, “Самаробка”, “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”, “Статуэтка” і “Талісман рэспубліканскага злёту юных выратавальнікаў-пажарных”.

Праявіць сваю творчасць маюць магчымасць вучні школ вобласці, выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў, пазашкольных аб'яднанняў і школ мастацтваў.

Да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе дапускаюцца толькі індывідуальныя работы.

Паверце ў свае сілы, і няхай вам спадарожнічае толькі поспех!