Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
29 августа 2012
Высокі рубеж
Адкрытае акцыянернае таварыства “Чарэйшчына” ў ліку першых закончыла ўборку збожжавых культур. Для паспяховага ходу жніва ў гаспадарцы створаны ўсе неабходныя ўмовы. Акцыянернае таварыства забяспечана тэхнікай, асноўную колькасць работнікаў складаюць вопытныя спецыялісты, якія аддалі рабоце ў сельскай гаспадарцы не адзін дзясятак год. Многія з іх пастаянна ўваходзяць у лік перадавікоў нашага раёна. Эстафету лідэрства ў сваіх старэйшых калег пераймаюць маладыя работнікі гаспадаркі. Экіпаж камбайна ў складзе Руслана Грабавенкі і Аляксандра Палонскага намалаціў 1086 тон збожжа. Руслан працуе ў ААТ “Чарэйшчына” каля трох год. Скончыў Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй, прайшоў службу ў арміі. Працаваў Руслан трактарыстам. Адказнаму і добрасумленнаму работніку прапанавалі працаваць камбайнерам на КЗС-1218. Сёлета ў Руслана другая ўборачная. Яго надзейным памочнікам на жніве стаў Аляксандр Палонскі. Ён нарадзіўся і вырас у Чарэйшчыне, а зараз набывае спецыяльнасць тэхніка-будаўніка ў Наваполацкім політэхнічным каледжы. Паколькі Аляксандр мае кваліфікацыі трактарыста, вадзіцеля, на камбайне адчувае сябе ўпэўнена.
Першая ўбраная тысяча тон збожжа стала добрай нагодай для віншавання маладых працаўнікоў. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Марціновіч уручыў Руслану Ганаровую Грамату, сцяжок перадавіка. Абодва члены экіпажа атрымалі ў падарунак ручныя гадзіннікі, кепкі і майкі. Цёплыя словы віншаванняў маладым працаўнікам выказалі намеснік начальніка аддзела механізацыі і інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі райсельгасупраўлення Аляксандр Чэрнікаў і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Андрэй Пшонка. Выказала найлепшыя пажаданні ў адрас маладых працаўнікоў і ўручыла ім кветкі старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Чарэйшчына” Людміла Усовік. Святлана СІЛЬВАНОВІЧ. На здымку: Руслан Грабавенка і Аляксандр Палонскі прымаюць заслужаныя ўзнагароды ад старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргея Марціновіча.