З кожнай фермы – максімум прадукцыі

3 мая 2013

З кожнай фермы – максімум прадукцыі

У час пашавага перыяду калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК арганізуе спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення па вытворчасці і продажы малака. Вынікі будуць падводзіцца па дзесяцідзёнках, пераможцам уручаць прэміі і падарункі.
 Крытэрыі для выяўлення пераможцаў сярод калектываў малочнатаварных ферм: колькасць галоў замацаванага дойнага статку, валавая вытворчасць малака да ўзроўню 2012 года, сярэдні ўдой на карову да ўзроўню мінулага года, якасць рэалізаванага малака сортам экстра (не менш 60%), таварнасць (не менш 85%); крытэрыі выяўлення пераможцаў сярод аператараў машыннага даення: колькасць галоў замацаванай групы, валавы надой да ўзроўню 2012 года, сярэдні ўдой на карову адносна мінулага года.
 Пераможцы спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм прэміруюцца ў памеры 600000 рублёў, а сярод аператараў машыннага даення -- 300000 рублёў. Прэміраванне праводзіцца за кошт сродкаў гаспадарак.
 Аналагічнае спаборніцтва рэкамендавана арганізаваць у гаспадарках.
Васіль ЧАРЭДНІК,
начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама,
Сяргей МАРЦІНОВІЧ,
старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК.