Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
18 апреля 2014
З кулічамі на стале
У гэтым годзе ўсе вернікі святкуюць Вялікдзень разам. Такі факт улічылі вытворцы “смачных падарункаў”, адпаведна павялічыўшы звычайныя аб’ёмы прадукцыі. Раней да Вялікдня па календары каталіцкай канфесіі кулінарны камбінат рыхтаваў 500 кулічоў, праваслаўнай – 4500-4800.
У гэтым годзе ўсе вернікі святкуюць Вялікдзень разам. Такі факт улічылі вытворцы “смачных падарункаў”, адпаведна павялічыўшы звычайныя аб’ёмы прадукцыі. Раней да Вялікдня па календары каталіцкай канфесіі кулінарны камбінат рыхтаваў 500 кулічоў, праваслаўнай – 4500-4800. Зараз жа ён выпусціў шэсць тысяч святочных кулічоў. Продаж іх ужо пачаўся. Таксама іх можна будзе набыць на рынку ў суботу ці ў нядзелю ў магазінах. Каля пяцідзесяці працэнтаў гэтай прадукцыі накіруюць да сельскіх пакупнікоў.
Камбінат прапаноўвае шэсць відаў найменняў рознай расфасоўкі і формы. Улічылі інтарэсы ахвотнікаў невялікай здобы: кошт самага маленькага, стограмовага куліча -- тры тысячы рублёў. Куліч на паўкілаграма абыдзецца ў 18900 рублёў. Кулінары выкарысталі новае дэкаратыўнае аздабленне – залатыя крыжыкі, зорачкі і кандытарскую пасыпку “Нонпарэль”. Дарэчы, яшчэ адна з навінак –святочная ўпакоўка коштам пяць тысяч рублёў.
Наш кар.