Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
29 апреля 2013
Залог паспяховай працы
Хочаце зарабляць пяць мільёнаў рублёў і больш? Тады ўладкоўвайцеся працаваць на малочнатаварную ферму. Прынамсі, на ферме ў Велеўшчыне СВП “Пражэктар” заробкі ў даярак менавіта такія.
Малочнатаварная ферма “Велеўшчына” ўваходзіць у склад сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства “Пражэктар”. Доўгія гады лічылася адной з горшых у раёне, знаходзілася на мяжы закрыцця. Гэта пытанне абмяркоўвалася не адзін раз на розных узроўнях.
Аднак у такой аддаленай вёсцы, як Велеўшчына, ферма – амаль адзінае месца працы. Зачыніць яе – азначае канчаткова падпісаць населенаму пункту прыгавор на выміранне. Таму задача не толькі эканамічная, а і сацыяльная, для вырашэння якой у свой час было прыкладзена шмат намаганняў.
Прайшоў час, змяніліся рэаліі, прыкладзеныя намаганні далі багаты плён. На вытворчым аб’екце працуюць 17 чалавек, пад кіраўніцтвам загадчыцы фермы Ларысы Садоўскай жывёлу даглядаюць даяркі, жывёлаводы, слесары.
Усяго на ферме 530 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 211 дойных кароў. Валавы надой складае больш за 4650 кілаграмаў за суткі, на карову прыпадае па 22 літры. Таварнасць прадукцыі складае 91 працэнт, сортам экстра здаецца да 76-78 працэнтаў.
З пачатку года на ферме з’явіліся 175 цялятаў, паказчык выхаду дасягнуў 83%.
Кожны год ферма выходзіць на перадавыя пазіцыі ў абласным спаборніцтве. У верасні 2010 года занялі першае месца. Летась аўтар гэтых радкоў прыязджаў разам са старшынёй раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргеем Марціновічам, каб павіншаваць працоўны калектыў, уручыць дыплом і каштоўныя падарункі. Нагодай стала тое, што ферма заняла другое месца ў вобласці па выніках працы за ліпень.
Сёлета ў сакавіку калектыў фермы зноў заняў другое месца ў абласным спаборніцтве. За месяц даяркі надаілі 132,7 тоны малака, атрымаўшы прырост прадукцыі на 51 працэнт больш, чым за адпаведны леташні перыяд. Гэтыя паказчыкі і сталі ключавымі пры прысуджэнні працаўнікам Велеўшчыны прызавога месца.
Акрамя дыплома працаўнікам уручылі сервіз для кавы, хлебніцу для булачак і пячэння, а ад кіраўніцтва СВП – духмяную каву і насценны гадзіннік.
Уручэнне адбывалася ў пакоі для адпачынку рэканструяванай фермы. У абнаўленне асноўнага вытворчага фонду летась уклалі не адзін мільярд рублёў, але і вынік атрымаўся –- прыемна паглядзець. Высокія брамы і шырокія праходы даюць магчымасць перамяшчацца любой тэхніцы. Амаль усе аперацыі механізаваныя і аўтаматызаваныя. З ручной працы засталіся хіба што выдаленне гною з-пад капытаў кароў, даенне жывёлы, якая нядаўна ацялілася, ды раздача камбікармоў. Жывёла ўся ўпітаная, дагледжаная. А неўзабаве ўсё пагалоўе будзе выпраўлена на зялёную пашу. Васіль МАТЫРКА.