Заслужаная ўзнагарода

11 апреля 2014

Заслужаная ўзнагарода

Па выніках раённага баскетбольнага турніру, прысвечанага памяці воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Салаўёва, асобным каштоўным прызам адзначана вучаніца Слабадской дзіцячы сад-сярэдняй школы Вольга Дзёмка.

Па выніках раённага баскетбольнага турніру, прысвечанага памяці воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Салаўёва, асобным каштоўным прызам адзначана вучаніца Слабадской дзіцячы сад-сярэдняй школы Вольга Дзёмка. Заслужаную ўзнагароду юнай спартсменцы ўручыў намеснік старшыні абласнога Савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Пётр Сыс.