Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
23 октября 2012
Заслужаныя ўзнагароды
Штодзённыя дзяжурствы, аператыўныя выезды, дэталёвае вывучэнне ўчыненых злачынстваў… Для таго, каб вытрымаць такі напружаны рэжым працы, патрэбны мужчынская вытрымка, вынослівасць і асаблівая адказнасць. Без гэтых якасцей у рабоце міліцыі абысціся немагчыма. У першую чаргу яны неабходны работнікам аддзялення крымінальнага вышуку.
Па выніках работы за апошнія гады аддзяленне займае вядучае месца ў вобласці. З агульнай колькасці злачынстваў, асноўную частку якіх складаюць крадзяжы асабістай маёмасці, раскрываецца 70 працэнтаў. Злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх, маюць стопрацэнтную раскрывальнасць.
Значнага прафесійнага росту дасягнуў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС маёр міліцыі Аляксандр Паўлоўскі. Выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі старшы оперупаўнаважаны аддзялення Яўген Кажан, які па выніках работы за 2011 год удастоены ганаровага звання “Лепшы па прафесіі”. Добра ведаюць сваю справу старшыя оперупаўнаважаныя аддзялення -- маёр міліцыі Аляксандр Дудко, старшы лейтэнант Уладзімір Пятрышча, лейтэнант Іван Патоцкі і іншыя.
Шмат цёплых слоў у адрас работнікаў аддзялення было выказана на ўрачыстым сходзе калектыву, прысвечаным Дню ўтварэння крымінальнага вышуку, у актавай зале Лепельскага РАУС. З найлепшымі віншаваннямі да ахоўнікаў правапарадку звярнуўся начальнік Лепельскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Мікалай Латышаў. Шчырую ўдзячнасць за самаадданую службу работнікам аддзялення крымінальнага вышуку выказаў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Валерый Трафімаў. Ганаровай граматай узнагароджаны старшы оперупаўнаважаны Яўген Кажан, удзячнасць начальніка ўпраўлення ркымінальнага вышуку аб’яўлена оперупаўнаважанаму Івану Патоцкаму. За добрасумленнае выкананне даручаных абавязкаў многім работнікам аддзялення былі ўручаны грашовыя прэміі.
Аляксандр КАЛІНІЧЭНКА, намеснік начальніка Лепельскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню.
На здымку: калектыў аддзялення крымінальнага вышуку Лепельскага РАУС.