Заваявалі першае і трэцяе месцы

2 декабря 2013

Заваявалі першае і трэцяе месцы

У Ляхавічах Брэсцкай вобласці прайшоў Міжнародны турнір па дзюдо сярод юнакоў 1998-2000 гадоў нараджэння. У ім прынялі ўдзел мацнейшыя юныя спартсмены з усёй Беларусі, а таксама з некалькіх гарадоў Расіі.

У Ляхавічах Брэсцкай вобласці прайшоў Міжнародны турнір па дзюдо сярод юнакоў 1998-2000 гадоў нараджэння. У ім прынялі ўдзел мацнейшыя юныя спартсмены з усёй Беларусі, а таксама з некалькіх гарадоў Расіі. У кожнай вагавой катэгорыі змагаліся за перамогу каля трыццаці дзюдаістаў. Паспяхова выступілі ў гэтых спаборніцтвах выхаванцы секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”. Першае месца ў вагавай катэгорыі да 66 кілаграмаў заваяваў Дзмітрый Грук, а яго сябар па камандзе Арцём Глушанок у катэгорыі да 50 кілаграмаў стаў трэцім.