Збожжа -- дзяржаве

23 ноября 2011

Збожжа -- дзяржаве

Сёлета сельскія гаспадаркі раёна павінны былі паставіць дзяржаве 4800 тон збожжа. Прадалі 4820,3 тоны або 100,4%. Лепшы паказчык выканання плана ў сельгаспрадпрыемства “Пражэктар” – 114,8% (666,1 тоны). Найбольш зерня паступіла з акцыянернага таварыства “Чарэйшчына” – 885,6 тон (109,3%), з іх 514,6 тоны на Полацкі камбінат хлебапрадуктаў і 370 тон у ААТ “Белсолад”.

Жыта харчовага паставілі 1209 тон, пшаніцы – 2968,3 тоны, ячменю Полацкаму камбінату хлебапрадуктаў – 106 тон і ААТ “Белсолад” – 454 тоны, аўса – 70 тон. Пры плане 80 сельгаспрадпрыемства “Пражэктар” паставіла 83 тоны грэчкі.

Наш кар.