Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
19 марта 2013
Жанчыны года
Даўно мінулі часы, калі лёс жанчыны засяроджваўся выключна на сям’і і хатняй гаспадарцы. Акрамя функцыі маці, захавальніцы хатняга ачага прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва паспяхова асвойваюць шматлікія прафесіі, у тым ліку традыцыйна мужчынскія, а ў апошні час – і прыватны бізнэс. Іх стараннем, уменнем прырастае дабрабыт краю, робіцца прыгажэйшай наша зямля год ад году.
Удзячная Лепельшчына штогод да свята адзначае лепшых прадстаўніц у розных галінах, прысвойвае ганаровае званне Жанчыны года.
Сёлета высокага звання ўдастоены 16 прадстаўніц прадпрыемстваў і арганізацый. Дзве жанчыны прадстаўляюць сферу аховы здароўя: урач-псіхіятр-нарколаг аблпсіхбальніцы Валянціна Сеўрук і медсястра райбальніцы Святлана Кастрыцкая. Яшчэ дзве – прадстаўляюць сферу адукацыі: гэта настаўніца фізікі гімназіі Валянціна Ерашова і выкладчыца аграрна-тэхнічнага каледжа Людміла Жаваранкава.
Дырэктар Чарэйшчынскага СДК Людміла Усовік, загадчыца кулінарнага камбіната Вольга Лаўрыненка, тэхнік АТП-14 Любоў Правіла, прыёмшчыца заказаў Стайскага КПП Наталля Шэпель, псіхолаг ТЦСАН Эла Хацкевіч, галоўны бухгалтар МКК Галіна Казачэнка, бухгалтар філіяла льнозавода Святлана Гадас, начальніца ўчастка СВП “Пражэктар” Ларыса Садоўская, майстар участка “Прамшвеймэблі” Ірына Урбан, інжынер па ахове працы ПМК-75 Наталля Сільвановіч, бухгалтар прадпрыемства меліярацыйных сістэм Святлана Трахаўцова, эканаміст ДРБУ-202 Людміла Яроменка – яны паспяхова рэалізавалі сябе не толькі ў сям’і, а і ў прафесійнай дзейнасці.
Акрамя звання Жанчыны года Лепельшчыны лаўрэаты ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі і прэміямі ў пяць базавых велічынь.
Васіль МАТЫРКА