Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
17 марта 2010
Жанчыны года
У Мінску, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета адбылося ўшанаванне пераможцаў конкурсу “Жанчыны года”. Валянціна Крыцкая з вескі Аношкі Лепельскага раёна ўвайшла ў дзесятку лепшых сярод пяцідзесяці двух фіналістак. Яна перамагла ў намінацыі: “За ўклад у духоўнае і маральнае адраджэнне грамадства”.Госці ўсё часцей пачалі наведвацца ў маленькія, аддаленыя ад бойкіх шляхоў Аношкі, дзе жыве Валянціна Іванаўна Крыцкая, вось ужо без малога сорак гадоў. Прыязджаюць то іншаземцы, то свае турысты. Адзін нават прасіўся тут, у іх, пажыць тыдні са два, адпачыць улетку. Хай сабе прыязджае, гасцям заўжды рады, і месца хопіць. Прыгожыя мясціны ў Аношках — лес, возера побач. І пакупаешся, і грыбоў ды ягад наясіся, калі не палянуешся збіраць. Ёсць у бабы Валі пяцігадовы ўнучак Пашка, дык той не лянуецца, раніцою, яшчэ дасвецця, падхопіцца — і па грыбах, і па ягадах пабегае, глядзіш, за пару гадзін трохлітровы слоік чарніц назбірае.Вабяць гасцей у тым багатым ды цікавым краі не толькі возера ды лес, а найперш — людзі, што нарадзіліся і выраслі тут, што збераглі, а то і памножылі тыя цудоўныя народныя традыцыі, якія ўпрыгожвалі жыццё іх бацькоў і дзядоў. “Цярэшку жаніла” Валянціна яшчэ ў сваіх родных Пераходцах, дзе нарадзілася, расла ў працавітай сялянскай сям’і ў вечных клопатах па гаспадарцы. Былі і карова, і свінні. За ўсімі трэба было даглядаць. Карову даіць навучылася ў восем гадкоў. Свіней ганялі на пашу за кіламетр, на былы панскі двор. Там раслі дубы, было шмат жалудоў і шчаўя. Выводзіліся кураняты, і маці, бывала, усё лета сядзела ля іх, пільнавала ад варон. Маці было не да песень і не да гульняў, бо гадавала дзесяць дзяцей. Яна ткала і прала. На вячоркі бегалі маладзейшыя. Шустрая маленькая Валечка таксама не забывалася паказаць нос там, дзе граў гармонік і скакала моладзь. Малую садзілі ў хаце на куфар, з якога ёй усё было бачна. Гулі гуляць — навука нескладаная, адолела хутка дый сама пачала людзей і сябе весяліць. Падрасла Валянціна, пайшла вучыцца ў Мінск на маляра-тынкоўшчыка. Скончыўшы вучылішча, там жа, у сталіцы, і засталася працаваць. Ды ненадоўга. Бацька памёр, і маці засталася сам-насам са сваёй вялізарнай гаспадаркаю, з дробнымі, як боб, дзеткамі ды несуцешным удовіным горам. Давялося Валянціне вярнуцца дадому, каб падтрымаць маці. Часова ўладкавалася ў запаведніцкай сталовай, затым у Лепелі паштальёнам працавала, а на выхадныя спяшалася да маці, дзе, зноў жа, акуналася ў штодзённыя руцінныя клопаты. Але ніколі не забывалася за тымі клопатамі Валянціна пра песні, балазе голас не падводзіў. Працуе-працуе, дый зацягне сваю любімую:”Ой, сівы конь бяжыць...”. Песня дапамагала жыць, нездарма ж кажуць, што не толькі аптымісты любяць жыццё, але і жыццё любіць аптымістаў.Вясёлую, жыццярадасную дзяўчыну адразу заўважыў малады зухаваты кавалер з Аношак, у сваяка якога яна кватаравала ў Лепелі. І не прайшло году, як узяў яе за жонку ды і прывёз на сваю Бацькаўшчыну. З таго самага памятнага для яе семдзесят трэцяга года і жывуць яны з Уладзімірам, расцяць хлеб і дзяцей гадуюць, дбаюць пра дабрабыт у хаце і не забываюць пра песні.Ведае той абрад Валянціна з дзяцінства, але рэгулярна, штогод пачалі яны “жаніць Цярэшку” гадоў пятнаццаць таму ў Велеўшчынскім клубе. У дзевяноста пятым з Мінска прыехала Зінаіда Мажэйка, па вёсках паездзіла, сабрала разам мясцовых энтузіястаў, вясёлых танцораў ды спявачак. Здымалі пра іх кіно. З таго часу і выступае фальклорны калектыў: Валянціна Крыцкая, Кацярына Кандыбайла, Соф’я Кузьміч, Ніна Мільчаніна. Пабывалі шмат дзе: і ў Мінску выступалі, і ў Віцебск, на “Славянскі базар”, ездзілі. І, вядома ж, на роднай Лепельшчыне ўмеюць годна прыняць гасцей і парадаваць іх не аднымі «лянівымі» дранікамі.А нядаўна нечакана ўзляцела наша сціплая весялуха з Аношак ды на самую «арбіту». Пабачыш нашу гераіню — вясёлую, жыццярадасную, жвавую, адразу і не падумаеш, што перад табою чалавек цяжкога лёсу. Нарадзіла дзевяць дзяцей, якія зараз — яе апора і падтрымка ў жыцці. Але ж дваіх ужо няма, яны трагічна загінулі. Перажыла пажар, пад час якога згарэла хата і загінуў сын. Немагчыма суцешыць матчынага гора, але ж трэба жыць далей, дзеля дзяцей, дзеля ўнукаў, якіх у яе сямёра.