Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
6 августа 2013
Жніво – 2013
Самыя вялікія пасяўныя плошчы пад збожжавыя культуры ў раёне адведзены ў СВФ “Заазер’е” – больш за дзве тысячы гектараў. На адзін з палеткаў, размешчаны за вёскай Гарадзец, скіраваўся разам з намеснікам дырэктара філіяла Сяргеем Цалуйкам.
Самыя вялікія пасяўныя плошчы пад збожжавыя культуры ў раёне адведзены ў СВФ “Заазер’е” – больш за дзве тысячы гектараў. На адзін з палеткаў, размешчаны за вёскай Гарадзец, скіраваўся разам з намеснікам дырэктара філіяла Сяргеем Цалуйкам. Пад’ехаўшы, убачылі шырокае, амаль 20 гектараў, поле, дзе збажына ўжо была зжатая, два камбайны толькі дажыналі апошнія рэшткі. На ўскрайку стаялі МАЗ з прычэпам для адвозкі зерня і пажарная машына.
Неўзабаве камбайны дажалі свае загонкі і рушылі да машын. МАЗ выехаў на поле, прыпыніўся, каб камбайнеры змаглі ссыпаць зерне ў кузавы адначасова. З двух бакоў пасыпалася цёмнае, спелае збожжа пшаніцы. З мяккім шоргатам насыпалася яно, напаўняючы кузавы і душу ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, радасцю за добры ўраджай, намалот. Вось, нарэшце, бункеры выгружаны, поле завершана, можна зрабіць невялікі перапынак, пагутарыць.
На камбайнах працуюць Уладзімір Стаднік з сынам Уладзіславам, і Іван Буйніцкі з Валерам Лукіным, збожжа адвозіць Мікалай Балотнік. Поле складае 20 гектараў
Гэты год непрывычны, амаль усе культуры паспелі адначасова. Раней выспяваў спачатку азімы рапс, пакуль яго ўбіралі, падыходзілі азімыя збожжавыя, за імі – яравыя. Сёлета ж выспяванне спрэсавалася ўадно. І азімы рапс, і збожжавыя паспелі амаль адначасова. Даводзіцца цяпер працаваць напружана, каб убраць ураджай з найменшымі стратамі.
Галоўны аграном СВФ “Заазер’е” Уладзімір Судак даў наступныя лічбы. Усяго камбайнерам трэба зжаць сёлета збажыну на 2480 гектарах. На раніцу 31 ліпеня зерневыя зжаты на 250 гектарах, што складае 10 працэнтаў ад плану. Намалочана тысяча тон збожжа пшаніцы пры сярэдняй ураджайнасці 28 цэнтнераў з гектара.
Васіль МАТЫРКА. Фота аўтра.