Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
14 декабря 2011
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць
Гэтыя словы на транспаранце ў чытальнай зале раённай бібліятэкі належаць беларускаму паэту Анатолю Вярцінскаму. Яны і сталі дэвізам сустрэчы яго, а таксама паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна з лепяльчанамі. Сустрэча была прымеркавана да 80-годдзя нашага земляка Анатоля Вярцінскага, які нарадзіўся ў вёсцы Дзямешкава Баброўскага сельсавета.
У самым пачатку павітала юбіляра лепельская паэтка Святлана Якубоўская у вершаванай форме прагучалі і вітанні Соф’і Несцярук, васьмікласніка з Пышна Арцёма Хрышчанкі, дзевяцікласніцы СШ№3 Лены Пшонкі, дзевяцікласніка з гімназіі Валодзі Лапёнка. Асаблівае захапленне паэтаў-мэтраў выклікаў трэцякласнік Коля Гутнік са Стай.
Повязь пакаленняў паказаў выступ пяцікласніка са Стай Пашы Жарнасека. Яго маці Алена Жарнасек, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, распавяла, як дзевяцікласніцай выконвала ролю ў п’есе Анатоля Вярцінскага “Скажы сваё слова, салдат”, якую стайскія вучні ставілі з нагоды сустрэчы з вядомым паэтам. А цяпер сустракаецца з ім яе сын Паша.
Спецыяльна да сустрэчы напісаў вітальны верш пісьменнік Уладзімір Міхно, даўні знаёмы сталічных паэтаў.
“…Яркі, самабытны талент паэта дапамагае чытачам глыбей разумець людзей і свет…” – прагучала ў вітанні райвыканкама.
Уважліва выслухаў цёплыя словы ў свой адрас Анатоль Вярцінскі. Леанід Дранько-Майсюк распавёў, як упершыню пазнаёміўся з творчасцю Анатоля Вярцінскага.
Галоўны рэдактар часопіса “Верасень” Эдуард Акулін выканаў пад гітару песню пра Янку Купалу.
Гасцей з Мінска чакалі і ў Матырынскай школе, можна сказаць: на радзіме Анатоля Вярцінскага, бо Матырына і Дзямешкава падзяляе нейкі кіламетр асфальту.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ. Фота аўтара На здымку: Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін слухаюць вершы трэцякласніка-сушанца Колі Гутніка.