Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
21 февраля 2013
Жыццёвы талісман
21 февраля, Лепель /Соб.инф./. Яркія, каларытныя выступленні спявачкі Святланы Ткачэнкі з’яўляюцца ўпрыгажэннем усіх гарадскіх мерапрыемстваў і святаў. Прыемны голас, артыстызм і абаяльнасць гэтай мілай жанчыны проста заварожваюць гледачоў.
Спяваць Святлана пачала з дзяцінства. Паспяхова вучылася ў Лепельскай музычнай школе, удзельнічала ў шматлікіх вакальных конкурсах, таму пасля заканчэння школы выбар прафесіі зрабіла цвёрда. З лёгкасцю паступіла ў Наваполацкае музычнае вучылішча па спецыяльнасці харавое дырыжыраванне і прыехала працаваць на родную Лепельшчыну. Сваё вакальнае майстэрства і артыстызм Святлана шчодра перадавала юным выхаванцам эстраднай студыі “Святлана”, якую стварыла ў раённым Доме культуры. З выступленнямі юных артыстаў прыхільнікі мастацтва знаёміліся на фестывалі вакальнай творчасці “Кветкі Лепельшчыны”, які праходзіў у РДК.
Займаючыся любімай справай, Святлана пастаянна ўдасканальвала свой творчы почырк, паглыбляла прафесійныя навыкі. Завочна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, паспяхова прыняла ўдзел у шматлікіх абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсах. Сярод іх -- тэлевізійныя фестывалі “Зорная ростань”, “Песню бярыце з сабою”. У свой час маладая спявачка стала пераможцай рэспубліканскага фестывалю “Беларусь -- мая песня”.
Зараз Святлана выкладае ігру на фартэпіяна ў Стайскай музычнай школе мастацтваў і традыцыйнай культуры і ні на хвіліну не развітваецца з творчасцю. Не толькі вакалам, а і танцавальным майстэрствам радуе жыхароў аграгарадка Стаі, разам з калегам Яўгенам Ясюкевічам рыхтуе гумарыстычныя мініяцюры.
Не выпадкова па выніках работы за 2012 год Святлана Ткачэнка прызнана лепшай па прафесіі сярод работнікаў культуры. Што ж, няхай чарговы поспех стане яркім пачаткам да новых вышынь.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.На здымку: спявачка Святлана Ткачэнка.Фота аўтара.