Зладжаная праца

24 апреля 2013

Зладжаная праца

Зладжана папрацавалі работнікі гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый на рэспубліканскім суботніку. Прыемна было назіраць, як на замацаваных тэрыторыях  рупяцца навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, прафесійнага ліцэя, работнікі прадпрыемстваў, гандлю, аховы здароўя і адукацыі, банкаўскай сферы і г.д. На навядзенні належнага парадку і чысціні актыўна папрацавалі вучні сярэдніх школ. Пашчыравалі на славу і актывісты Лепельскай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” пад кіраўніцтвам Вольга Сакалоўскай. На навядзенні парадку ў гарадскім парку былі заняты таксама і прадстаўнікі Лепельскай раённай арганізацыі ГА “Камуністычная партыя Беларусі”.

 За некалькі гадзін наш горад значна папрыгажэў, набыў больш прывабнае аблічча. Акуратна падмеценыя тратуары, павапнаваныя дрэвы і бардзюры, чысціня на вуліцах радуюць вочы прахожых. Як адзначыла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Святлана Палячэнка, на рэспубліканскім суботніку было зароблена больш за 200 мільёнаў рублёў.
 
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.