Зоркі на спартыўным небасхіле

25 марта 2010

Зоркі на спартыўным небасхіле

 Секцыя таэквандо Беларускага грамадскага аб'яднання “Таэквандо” працуе ў   Лепелі другі год. Рабяты ахвотна пераймаюць навыкі спартыўнага майстэрства ў выдатнага трэнера Іны Паповай, паспяхова прымаюць удзел у шматлікіх абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

 Шмат незабыўных уражанняў рабяты прывезлі з сабой са спаборніцтваў “Першая пальчатка”, якія праходзілі ў Мінску. Акрамя лепяльчан, удзел у спаборніцтвах прынялі юныя спартсмены з Мінска, Ліды, Светлагорска, Віцебска, Асіповіч, Брэста і Гомеля.

 У тэхніцы “Туль” сярод дзяўчынак 11-13 гадоў трэцяе месца заняла Лена Смажэўская, якая вучыцца ў гімназіі № 1. У спарынгу, у вагавай катэгорыі да 39 кілаграмаў, сярод дзяўчынак шасці-сямі гадоў перамагла Даша Смажэўская, вучаніца гімназіі № 1, а ў вагавай катэгорыі да 38 кілаграмаў, сярод дзяўчынак дзесяці-адзінаццаці гадоў першае месца заняла Лена Смажэўская. Сярод хлопчыкаў, у вагавай катэгорыі да 30 кілаграмаў (дзесяць-адзінаццаць год) другое месца заняў Саша Сямёнаў, вучань Горскай сярэдняй школы, у вагавай катэгорыі да 34 кілаграмаў (узрост восем-дзевяць год) другое месца заняў Артур Кірэеў з Бароўскай сярэдняй школы.

 Выдатна выступілі на спаборніцтвах таксама Цімафей Быкаў і Максім Буда, вучні сярэдняй школы № 1.

 Сваё спартыўнае майстэрства рабяты выдатна праявілі і на Адкрытым першынстве клуба “Усяслаў”, які праходзіў у Мінску.

 У комплексе фармальных практыкаванняў ”Туль” сярод зялёных паясоў трэцяе месца заняў Ваня Мацеша, вучань сярэдняй школы № 1. У “Спарынгу”, у вагавай катэгорыі 28 кілаграмаў (узрост восем-дзевяць год) першае месца заняў вучань Горскай сярэдняй школы Дзяніс Шнітко. Сярод дзяўчынак у гэтым відзе практыкаванняў першае месца заняла Насця Тухта (СШ № 1), сярод дзяўчынак дзесяці-адзінаццаці год, у вагавай катэгорыі 38 кілаграмаў першае месца заняла Лена Смажэўская.

 Юныя выхаванцы секцыі таэквандо праславілі Лепельшчыну і на Трэцім Міжнародным турніры клуба “Спарта”, які праходзіў у Мінску. Удзел у турніры прынялі юныя спартсмены не толькі з Беларусі, а і з Украіны, Малдовы.

 Так, у комплексе фармальных практыкаванняў “Туль” трэцяе месца сярод жоўтых паясоў заняла Лена Смажэўская. У “Спарынгу” сярод дзяўчынак сямі-васьмі год, у вагавай катэгорыі да 25 кілаграмаў другое месца заняла Ксюша Галуза, вучаніца СШ № 3, сярод дзяўчынак дзевяці-дзесяці год (катэгорыя 30 кілаграмаў) другое месца заняла Насця Тухта. Нядрэнна выступілі на турніры і хлопчыкі. У “Спарынгу”, у вагавай катэгорыі 29 кілаграмаў (дзевяць-дзесяць год) другое месца заняў Дзяніс Шнітко. У катэгорыі 33 кілаграмы (восем-дзевяць год) трэцяе месца прысуджана Сяргею Крывіцкаму (СШ № 1). У катэгорыі 26 кілаграмаў (шэсць-сем гадоў) трэцяе месца заняў Ілья Еўстаф’еў, вучань Бароўскай сярэдняй школы.

На здымку: юныя выхаванцы секцыі таэквандо Бедарускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” разам са сваім трэнерам Інай Паповай