Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
6 июля 2012
“Звіні, спявай купалаўская ліра!”
Менавіта так называлася свята паэзіі, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, якое прайшло ў Ляўках пад Оршай. Пабачыць святочную імпрэзу прыехалі сотні гасцей з Мінска, Віцебска, Оршы, іншых гарадоў нашай краіны. Добрае, сонечнае надвор’е, якое ўсталявалася ў той дзень, стварала выдатны, радасны настрой.
Галоўнай падзеяй гэтага цікавага культурнага мерапрыемства стала ўшанаванне пераможцаў і прызёраў абласнога агляду-конкурсу літаратурных і музычных твораў “Калыска мая – Беларусь”, прысвечанага юбілею слынных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У конкурсе ўдзельнічалі літаратурныя, музычна-літаратурныя клуба і гасцёўні. Ва ўсіх узроставых групах упэўнена перамаглі прадстаўнікі літаратурна-музычнага клуба “Выток” Лепельскага раённага Дома культуры. У дарослай узроставай катэгорыі была ўгаранаравана дыпломам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і стала лаўрэатам першай ступені Святлана Якубоўская. У юначай узроставай групе першае месца заняў навучэнец 10 класа гімназіі Уладзімір Лапёнак, у дзіцячай – вучань трэцяга класа Старалядненскай сярэдняй школы-сада Мікалай Гутнік. Гэтым вельмі неардынарным, дасціпным хлопцам таксама былі ўручаны адпаведныя дыпломы лаўрэатаў. Нашы землякі чыталі свае вершы, якія вельмі спадабаліся прысутным, аб чым сведчылі апладысменты і воклічы захаплення ўдзельнікаў свята.
Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка паведаміла прысутным, што другія і трэція месцы ў абласным аглядзе-конкурсе як сярод дарослых, так і ў юначай узроставай групе заваявалі таксама лепяльчане. Гэта адпаведна Анастасія Грышчук і Аляксандр Котаў, Алена Пшонка і Марыя Назарава. У дзіцячай узроставай катэгорыі, акрамя Мікалая Гутніка, як пераможцы, была адзначана дыпломам лаўрэата трэцяй ступені яшчэ адна наша юная зямлячка Юлія Сільвановіч.
Спецыяльным дыпломам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці была ўзнагароджана і кіраўнік літаратурна-музычнага клуба “Выток” Вольга Казакова.
Для ўдзельнікаў і гасцей свята паэзіі “Звіні, спявай Купалаўская ліра” гучалі вершы і песні на словы Янкі Купалы, быў арганізаваны шматгадзінны канцэрт мастацкай самадзейнасці сіламі лепшых творчых калектываў Аршаншчыны і суседніх раёнаў, працавалі выставы работ шэрагу раённых Дамоў рамёстваў Віцебшчыны, у тым ліку і Лепельскага. З цікавасцю агледзелі аматары беларускага паэтычнага слова маляўнічыя наваколлі, прыродныя адметнасці, пабачылі добраўпарадкаванае ўзбярэжжа ракі Днепр, разнастайныя пабудовы Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі”, дзе народны пясняр жыў і плённа працаваў у перыяд з 1935 па 1941 гады.