Лепшыя ў першынстве

1 марта 2013

Лепшыя ў першынстве

З чарговымі перамогамі прыехалі з першынства Віцебскай вобласці па дзюдо юныя спартсмены секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”. Першынство вобласці праходзіла ў Полацку ў рамках праграмы “Алімпійскія дні моладзі”.

У вагавай катэгорыі да 55 кілаграмаў першае месца заняў вучань гімназіі імя І.Ерашова Дзмітрый Грук, другое месца ў вагавай катэгорыі да 81 кілаграма -- Ягор Тухто (СШ № 4), а трэцяе -- ў катэгорыі да 48 кілаграмаў прысуджана Алене Камоцкай, вучаніца гімназіі.

Паездка нашых дзюдаістаў была арганізавана пры падтрымцы аддзела спорту і турызму райвыканкама. Наперадзе ж юных спартсменаў чакае шэраг новых поспехаў. 

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.