Лепель. Па месцах зімовай рыбалкі

16 января 2026

Лепель. Па месцах зімовай рыбалкі

У рамках правядзення прафілактычнай акцыі "Тонкі лёд", а таксама ў мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў і гібелі людзей на вадаёмах работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС сумесна з карэспандэнтам раённай газеты "Лепельскі край" і прадстаўніком таварыства выратавання на водах правялі прафілактычны рэйд па месцах зімовай рыбалкі.

Пры зносінах з аматарамі падлёднай лоўлі асаблівая ўвага надавалася пытанням абавязковай наяўнасці ў іх выратавальных камізэлек і падручных выратавальных сродкаў. Усім рыбакам даводзіліся сумныя факты гібелі людзей па прычыне бестурботнасці і саманадзейнасці, нагадваліся асноўныя меры бяспечных паводзін на лёдзе, парадак дзеянняў у выпадку няштатнай сітуацыі, спосабы ратавання з вады, элементы аказання першай медыцынскай дапамогі.

У сваю чаргу прадстаўнік арганізацыі выратавання на водах звярнуў увагу на тое, што адважныя аматары рыбы пры сабе не маюць нават элементарных сродкаў выратавання. Пагутарыўшы з кожным, каго сустрэлі на вадаёмах, можна было ў адказ пачуць: "Са мной нічога не здарыцца, выходжу на лёд кожны год, у любое надвор'е!".

Таму, каб бяды не здарылася, прадстаўнік МНС яшчэ раз нагадаў, што неабходна выконваць меры бяспекі, перад выхадам на лёд трэба пераканацца, што ён дастаткова трывалы і, самае галоўнае, мець пры сабе сродкі для выратавання на лёдзе.