Аддзел ЗАГС


ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ!

Калі Вы з'яўляецеся асобай з абмежаванымі магчымасцямі/інвалідам і Вам пры наведванні аддзела загса спатрэбіцца якая-небудзь дапамога , просім спачатку паведаміць:

- аб наведванні аддзела загса Вамі і асобе, якая Вас суправаджае (пры наяўнасці);

- аб характары і аб'ёме патрэбнай сітуацыйнай дапамогі

ШАНОЎНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ САЙТА!
АДДЗЕЛ ЗАПІСУ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ ЛЕПЕЛЬСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА РАДЫ ВІТАЦЬ ВАС НА НАШАЙ СТАРОНЦЫ!

Аддзел загса з'яўляецца структурным падраздзяленнем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі.

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці мы падпарадкоўваемся Лепельскаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі - Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Аддзел загса Лепельскага райвыканкама ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў межах горада Лепеля і Лепельскага раёна.

Наш адрас:

211174 Віцебская вобласць, г. Лепель, пл.Свабоды, 11, тэл. 802132 3-48-09.
Тэлефон даверу (гарачай лініі): 802132 3-48-09



Рэжым працы:

Аўторак, чацвер, пятніца

з 8-00 да 17-00, перапынак з 13-00 да 14-00

Серада

з 8-00 да 20-00, перапынак з 13-00 да 14-00

Субота

з 8-00 да 17-00, перапынак з 12-00 да 13-00

Нядзеля, панядзелак

Выхадны

Графік прыёму зацікаўленых асоб па ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур, папярэдняе кансультаванне:

Аўторак, чацвер, пятніца

з 8-00 да 17-00, перапынак з 13-00 да 14-00

Серада

з 8-00 да 20-00, перапынак з 13-00 да 14-00

Субота

з 8-00 да 17-00, перапынак з 12-00 да 13-00

Нядзеля, панядзелак

Выхадны

РЭГІСТРАЦЫЯ ЗАКЛЮЧЭННЯ ШЛЮБУ ВА ЎРАЧЫСТАЙ АБСТАНОЎКЕ МОЖА БЫЦЬ ПРАВЕДЗЕНА Ў ВЫХАДНЫ ДЗЕНЬ (ПА АСОБНАМУ РАСПАРАДЖЭННЮ).

НА ЧАС ЗНАХОДЖАННЯ РАБОТНІКАЎ АДДЗЕЛА ЗАГСА Ў ВОДПУСКУ, КАМАНДЗІРОЎЦЫ, НА НАВУЧАННІ, У СУВЯЗІ З ЧАСОВАЙ НЕПРАЦАЗДОЛЬНАСЦЮ РЭЖЫМ РАБОТЫ, ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН І ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ ПА АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР, ПАПЯРЭДНЯЕ КАНСУЛЬТАВАННЕ ЗГОДНА ГРАФІКУ:

Аўторак, чацвер, пятніца

з 8-00 да 17-00, перапынак з 13-00 да 14-00

Серада

з 8-00 да 20-00, перапынак з 13-00 да 14-00

Субота

з 8-00 да 12-00 прыём грамадзян,

з 13-00 да 17-00 – урачыстыя рэгістрацыі шлюбаў

Нядзеля, панядзелак

Выхадны

СТРУКТУРА АДДЗЕЛА ЗАГСА ЛЕПЕЛЬСКАГА РАЙВЫКАНКАМА:

начальнік
БЕЛЬСКАЯ АЛЕНА КАНСТАНЦІНАЎНА
тэл. (802132) 3-48-09

галоўны спецыяліст
КРЫВЕЦ КАЦЯРЫНА АЛЯКСАНДРАЎНА
тэл. (802132) 3-48-09

ПРЫЁМ ПА АСАБІСТЫХ ПЫТАННЯХ:

Начальнік

БЕЛЬСКАЯ Алена Канстанцінаўна  - кожны аўторак с 8-00 до 13-00

Галоўны спецыяліст

КРЫВЕЦ Кацярына Аляксандраўна - кожны аўторак с 8-00 до 13-00 (у адсутнасць начальніка аддзела загса)

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (802132) 3-48-09 або пры асабістым звароце


Па-за чаргой ажыццяўляецца прыём асобных катэгорый грамадзян:

  • інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны;
  • інвалідаў I, II, III груп.
Адказным за прыём заяў па адміністрацыйных працэдурах, папярэдняе кансультаванне і прыём грамадзян і зацікаўленых асоб з'яўляецца начальнік аддзела загса БЕЛЬСКАЯ АЛЕНА КАНСТАНЦІНАЎНА.

Па жаданні грамадзян ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу, нараджэння можа ажыццяўляцца ў любы дзень тыдня (уключаючы нядзелю) і не толькі на рускай, але і на беларускай мове.

Акрамя таго, у аддзеле загса або па тэлефоне (802132) 3-48-09 Вы можаце папярэдне запісацца на тую дату рэгістрацыі заключэння шлюбу, якая Вас зацікавіць, а таксама замовіць выраб даведкі (для таго, каб забраць даведку, неабходна будзе звярнуцца асабіста ў аддзел загса).

Дадаткова паведамляем, што рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, устанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў пры адначасовай рэгiстрацыi нараджэння, рэгістрацыю смерці могуць ажыццяўляць сельскія выканаўчыя камітэты.

Іх каардынаты размешчаны на ўкладцы«ўлада» - «сельскія выканаўчыя камітэты, сельскія Саветы дэпутатаў".

ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ

ДАТЫЧНА ДА АДДЗЕЛА ЗАГС ЛЕПЕЛЬСКАГА РАЙВЫКАНКАМА:


МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
г. Мінск, вул. Калектарная, д. 10
(Падпарадкаванасць па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі)

https://minjust.gov.by/be/

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ЮСТЫЦЫІ
ВІЦЕБСКАГА АБЛВЫКАНКАМА
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18
(Падпарадкаванасць па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі)
https://www.vitglavjust.by/


ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
г. Лепель, вул. Ленінская, д. 6, тэл. прыёмнай 802132 4-19-60
(Падпарадкаванасць па агульных пытаннях)

Якасць паслуг, якія прадстаўляюцца аддзелам загса Лепельскага райвыканкама, можна ацаніць на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь па гэтай спасылцы:
http://качество-услуг.бел/organization/34819/org-page
QR-код партала рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг
QR-код анкетыаб якасці аказання паслуг