Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Бывай, школа!

12.06.2020

Апошнія званкі ўжо адзвінелi, а школьныя гады засталася ззаду. І вось цёплым летнім вечарам навучэнцы сярэдняй школы №3 сабраліся на ўрачыстым мерапрыемстве, каб развітацца з настаўнікамі, школьнымі сябрамі і сценамі навучальнай установы, якія за адзінаццаць гадоў сталі роднымі.

З заканчэннем важнага этапу ў жыцці павіншаваў рабят дырэктар школы Аляксандр Бруцкі-Стэмпкоўскi. Ён пажадаў выпускнікам моцнага здароўя, адказных, бяспечных паводзінаў і правільнага выбару далейшага шляху. Аляксандр Мікалаевіч выказаў бацькам словы падзякі за выхаванне дзяцей і за тое, што адзінаццаць гадоў таму яны прывялі іх менавіта ў гэтую школу.

- З заўтрашняга дня вы ўступаеце ў дарослае жыццё. Пераадолець цярністы шлях школьнага жыцця вам дапамаглі настаўнікі і бацькі. Заўсёды памятайце пра іх, ставіцеся з павагай і любоўю, - сказаў Аляксандр Мікалаевіч. - На працягу адзінаццаці гадоў вы разам тут раслі, цешачы адзін аднаго, і з заўтрашняга дня вы, нібы птушаняты, разляціцца па розных кутках краіны. Што будзе адбывацца з кожным праз пяць, дзесяць, пятнаццаць гадоў, вядома ж, ніхто не ведае. Але дзе б вы ні знаходзіліся, куды б вас ні закінуў лёс, ёсць на карце нашай краіны маленькая сярэдняя школа №3, дзе вас любяць, чакаюць і рады сустрэчы з вамі.

Рабятам былі ўрачыста ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Многія хлопцы і дзяўчаты атрымалі пахвальныя лісты за поспехі ў вывучэнні школьных прадметаў. Выпускнікам былі выдадзеныя таксама дыпломы і граматы за выдатную вучобу, прыкладныя паводзіны, перамогу і ўдзел у конкурсах, алімпіядах і мерапрыемствах, за спартыўныя поспехі і актыўны ўдзел у спаборніцтвах рознага ўзроўню, а таксама за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці класа і школы. Атрымалі атэстаты з адзнакай і былі ўзнагароджаны залатым медалём Анастасія Кавалёнак, Марына Кулеш, Данііл Цяліца і Вольга Чарныш. Навучэнцам адзінаццатага «Б» класа таксама былі ўручаны пасведчанні аб атрыманні рабочай спецыяльнасці.

З віншаваннямі і пажаданнем звярнуліся да выпускнікоў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяна Кулеш, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Драбышэўская, а таксама першыя настаўнікі. З прывітаннем ад імя бацькоў выступіў Аляксандр Волкаў. Хлопцы падарылі гасцям песні, танцы і ўручылі настаўнікам кветкі.

Адгучалі хвалюючыя акорды свята, выпускнікі поўныя прыемных уражанняў, на вачах многіх выступілі слёзы. Няхай жа кожны з хлопцаў знойдзе сваю дарогу ў жыццi, ажыццявіць задуманае і назаўсёды захаваюць ў сваім сэрцы памяць аб роднай і любiмай школе.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг